Вёска Грушаўка, Брэсцкай вобласці, вядома сваёй унікальнай сядзібай Рэйтанаў, часткай якой з'яўляецца і капліца-пахавальня гэтага старажытнага роду. Капліца размешчана за некалькі кіламетраў ад самага маёнтка і маляўніча схавана на ўскрайку лесу.

Цікавыя славутасці Беларусі

Вясной 2020 года пачалася рэстаўрацыя ўсяго сядзібнага комплексу, якая з пераменным поспехам працягваецца і сёння. Вынік бачны, вось да прыкладу як выглядала капліца Рэйтанаў 5 гадоў таму і сёння.

Пахавальня ў Грушаўцы
здымак 2020 года
Капліца Рэйтанаў у Беларусі.
здымак 2024 года

Па ўсёй бачнасці пахавальня пабудавана ў самым пачатку 20 стагоддзя, часта згадваецца і канкрэтная дата - 1910 год. Лічыцца што будаўніцтвам "мініятурнага гатычнага храма" займаўся Генрых Грабоўскі, да якога адышлі ўладанні Рэйтанаў.

Пахавальня Рэйтанаў у Грушаўцы, Беларусь.

Грушаўка магільны склеп роду Рэйтанаў і Грабоўскіх

Па адной з версій месца для будаўніцтва капліцы выбрана не выпадкова. Тут сканаў Юзэф Рэйтан – апошні ўладальнік і прадстаўнік старажытнага ліцвінскага роду па мужчынскай лініі. Ці так гэта? Можна толькі варажыць. Але дакладна, што акрамя Грабоўскіх пасля ў капліцы перапахавалі і легендарнага Тадэвуша Рэйтана.

Капліца-пахавальня Рэйтанаў

А крыху пазней, на мяжы 30-ых гадоў, у капліцы ўсталявалі і мемарыяльны барэльеф, на жаль не захаваўся.

Капліца Рэйтанаў фота ўнутры

Перад самой пахавальней Грабоўскіх-Рэйтанаў размешчана гатычная арка-брама і агароджа, якія верагодна пабудаваны ў 1928 годзе.

Капліца-пахавальня Рэйтанаў 1928 год

Барэльеф Тадэвуш Рэйтан

Цікаўна, што на старых здымках няма і масіўнага лесу вакол.

Спадчына роду Рэйтанаў

Пахавальня капліца ў Грушаўцы.

Гісторыя гэтых земляў даволі блытаная і часцяком адны факты супярэчаць іншым. Так у розных крыніцах можна знайсці згадкі пра марадзёрства і разрабаванне капліцы Рэйтанаў. Упершыню гэта здарылася яшчэ ў перыяд Першай Сусветнай вайны, калі была жыва Аліна Рэйтан. Па ўспамінах афіцэра, мясцовыя ўварваліся ў капліцу і ўчынілі пагром з рабаваннем.

Пахавальня Рэйтанаў-Грабоўскіх

Падобная сітуацыя апісана і на інфармацыйным стэндзе, дзе пазначана яшчэ адна дата - пачатак 70-ых.

Капліца-пахавальня Капліца Рэйтанаў у Грушаўцы.

Капліца-пахавальня ў Грушаўцы мае яркую архітэктуру з рысамі як гатычнага, так і неагатычнага стылю. Фасад вылучаецца спічастым парталам, франтон завяршаецца вострым шыпцем па баках ад якога пінаклі. Сцены ўпрыгожаны цікавым ляпным карнізам з арнаментам, па баках спічастыя вокны. Унутры капліцы мяне сустрэў спакойны чорны кот, які мірна адпачываў і пільна назіраў за няпрошаным гасцям.

Коцік у магільным склепе

Каля каплічкі ёсць інфармацыйны шчыт, а таксама мемарыяльны камень у памяць аб Тадэвушы Рэйтане. Ніжэй кропка з адзнакай гэтай славутасці на мапе:

Знаходзячыся ў гэтых краях можна таксама зазірнуць у вёску Нача, дзе захаваўся сядзібны дом у класічным стылі. Акрамя таго, за 15 кіламетраў ад вёскі Грушаўка ёсць цікавая сядзіба Флер'янава.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя