Свіслач, Гродзенскай вобласці, - гэта багаты на славутасці горад, многія з якіх тым ці іншым чынам звязаны з прозвішчам Тышкевічаў. Адным з першых прадстаўнікоў гэтага роду якія валодалі Свіслаччу быў Вінцэнт Тышкевіч, Герба Ляліва, ён жа верагодна ўнёс і найбольшы ўклад у развіццё гэтага мястэчка. Пры ім у Свіслачы пабудаваны рыначны пляц з масіўным абеліскам, дзе праводзіўся шырока вядомы Успенскі кірмаш. Таксама граф стаў ініцыятарам і галоўным спонсарам адкрыцця ў горадзе акадэмічнай гімназіі, выпускнікамі якой сталі многія вядомыя дзеячы. А на месцы дзе сёння знаходзіцца гарадскі парк у першай палове 19 стагоддзя была пабудавана Свіслацкая рэзідэнцыя Тышкевічаў. Для гэтага Вінцэнт перабудаваў старажытны палац Крышпіна Кірштэйна, дабудаваўшы на тэрыторыі 2 флігелі і пашырыўшы пейзажны парк.

Гарадскі парк у горадзе Свіслач

На жаль гэтая сядзіба не захавалася, можна ўбачыць толькі падмурак і скляпы.

Дзе быў палац Тышкевічаў у Свіслачы

Аб тым як выглядаў сядзібны дом Тышкевічаў дае ўяўленне малюнак на фота ніжэй. Будынак быў аднапавярховы, але з мансардай, цалкам драўляны, меў складаны ламаны двухсхільны дах.

Свіслач сядзіба Тышкевічаў
Малюнак мастака С.Сыраежка

Галоўны ўваход вылучаўся порцікам з невялікім балконам, а перад ім разбіты парк з "кольцам" для карэт і клумбай у цэнтры. У сядзібе было каля 10 пакояў, большая частка з якіх ацяплялася галандскімі кафлянымі печамі. Трэба ўлічваць, што асноўны маёнтак графа Вінцэнта Тышкевіча размяшчаўся ў Лагойску, дзе знаходзіўся сапраўдны палац з размахам.

Месца, дзе была сядзіба Тышкевічаў у Свіслачы.

Прамых спадчыннікаў Вінцэнт не меў, таму Свіслацкі багаты маёнтак перайшоў да яго Лагойскага пляменніка - Тадэвуша Тышкевіча. Чалавек гэта быў гарачы і патрыятычны, актыўна ўдзельнічаў у рэвалюцыі 1830 года. За гэта быў сурова пакараны - землі і сядзібны дом канфіскавалі. Затым па рашэнні расійскага імператара новым уладальнікам сядзібы ў Свіслачы стаў памешчык Пельцых.

Свіслач - страчаная спадчына, палац Тышкевічаў.

Драўляны будынак прастаяў на сваім месцы да 1910 года, лічыцца, што ён цалкам згарэў у пажары і ўжо больш не аднаўляўся.

Падвалы Тышкевічаў у Свіслачы.

Сёння парк Тышкевічаў - гэта адна з галоўных пляцовак для адпачынку мясцовых жыхароў, перыядычна падымаецца пытанне і аб магчымым аднаўленні старадаўняй сядзібы.

Парк у Свіслачы

Ніжэй кропка з адзнакай месца, дзе знаходзілася графская рэзідэнцыя ў Свіслачы:

Калі будзеце ў гэтых краях, раю з'ездзіць у гарадскі пасёлак Поразава, а таксама паглядзець гатычны касцёл у Гнезна.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя