Адна з унікальных славутасцяў Навагрудскага раёна - старажытная сядзіба Храптовічаў у аграгарадку Шчорсы. Калісьці найбагацейшы кут з унікальным палацава-паркавым комплексам быў вядомы далёка за межамі роднага краю і лічыўся радавым маёнткам галіны Літавар-Храптовічаў, пачынаючы з першай паловы 16 стагоддзя. Цяпер пра былую веліч гэтага мястэчка нагадвае некалькі гаспадарчых пабудоў, двор “Мураванка”, пейзажны парк з вадаёмам і будынак бібліятэкі. Нажаль, сам палац Храптовічаў не ацалеў, да нашых дзён дайшлі толькі падмурак і левы флігель.
Будаўніцтва палаца пачаў Іаахім Літавар-Храптовіч, які ў 1770 годзе замовіў праект у італьянскага архітэктара Джузэпэ дэ Сака (майстар выканаў мноства заказаў у Гродне і лічыўся асабістым архітэктарам Антонія Тызенгаўза). Акрамя таго яму ў дапамогу запрасілі не менш таленавітага Якуба Габрыэла, а за інтэр'еры і афармленне адказваў - Карла Спампані. Праз 6 гадоў карпатлівых і старанных прац у Шчорсках з'явіўся ўнікальны комплекс Храптовічаў, акружаны паркам і штучным возерам. Цэнтральнай часткай з'яўляўся палац, які ўяўляў сабой аднапавярховы будынак у класічным стылі з элементамі барока.
У 1777 годзе палац пачынаюць пашыраць, абапал дабудоўваюць флігеля. Правы (адносна галоўнага ўваходу) - выконваў ролю стайні, а левы (ён захаваўся) - для персаналу і слуг.
Па выніку кампазіцыя палаца і флігеляў утварала вялікую пляцоўку з дэкаратыўным авалам у цэнтры. З боку параднага ўезду была брама і агароджа, каменныя калоны ад якой часткова захаваліся.
У сярэдзіне 19 стагоддзя кампазіцыя палаца крыху парушаецца, Храптовічы пашыраюць адміністрацыйную частку. За заходнім флігелем будуецца своеасаблівае карэ з аднапавярховых будынкаў.
Магчыма найбольшую каштоўнасць мела бібліятэка, якую Іахім Літавор-Храптовіч збіраў на працягу ўсяго свайго жыцця. Яго захапленне працягнуў затым сын і нашчадкі.
У архітэктуры вылучаецца "замкнуты" порцік на 6 масіўных калонах, да якога прымыкае 2 аднапавярховыя карпусы. Па ўсёй бачнасці гэта старая частка бібліятэкі, а вось двухпавярховы будынак пабудаваны ўжо значна пазней. Будынак мае цікавы балкон на 4 калонах дарыйскага ордэна. Пасля Другой сусветнай вайны і да 1982 года тут размяшчалася мясцовая школа.
Бібліятэка была па-сапраўднаму шыкоўнай, яе фонд налічваў больш за 20000 кніг, а таксама гравюры і розныя прадметы раскошы. Таму нядзіўна, што сюды па натхненне нават прыязджалі папрацаваць Адам Міцкевіч і Ян Чачот. Самае жахлівае, што ўсё гэтае літаратурнае багацце спалілі ў 1940 годзе. Частку кніг знішчылі проста ў двары ў Шчорсах, а частку вывезлі ў Любчу.
У 1914 годзе пачалася вайна і лінія фронту якраз прайшла праз Шчорсы. Палац тады быў моцна разбураны і ўжо больш не аднаўляўся. Аднак руіны стаялі яшчэ дастаткова доўга і былі разабраны ўжо ў 50-ыя гады.
За савецкім часам частку будынкаў былога маёнтка выкарыстоўвалі пад патрэбы калгаса, а вось да прыкладу заходні флігель на доўгія гады стаў дзіцячым садком. Усё гэта даволі негатыўна адбілася на стане пабудоў, большая частка з якіх выглядае занядбана. Не так даўно на таргі выстаўлялася адзін з будынкаў комплексу - вяндлярня.
Аб аднаўленні ўсяго комплексу ішлі незлічоныя размовы, былі нават цалкам канкрэтныя спробы. Дарэчы і сёння на тэрыторыі ляжаць будаўнічыя матэрыялы, праводзяцца кансервацыя руін. Многае для рэканструкцыі зрабіў дабрачынны фонд «Шчорсы і Храптовічы», пры якім тут з'явілася музей-сядзіба Шчорсы.
Акрамя агляду выставачнай кампазіцыі і вывучэння гісторыі, тут можна спыніцца на начлег, узяўшы пакой ці ўсю сядзібу ў арэнду.
Асобнай увагі заслугоўвае гаспадарчы двор "Мураванка", які Храптовічы пабудавалі ў першай палове 19 стагоддзя
Комплекс выкананы з рысамі замкавай архітэктуры, таму яго нават сёння прымаюць за адзін з невядомых замкаў Беларусі.
Лёс “Мураванкі” склаўся сумна, як і палаца Храптовічаў. У познія 80-ыя пабудовы сталі непатрэбнымі і іх папросту закінулі. А далей прырода і "неабыякавыя" грамадзяне зрабілі сваю справу.
Ёсць і цікавы факт, які звязаны са Шчорсамі, тут здымаўся шматсерыйны серыял - "Пракляты ўтульны дом". У серыяле можна ўбачыць шмат цікавых кадраў, зробленых у сценах бібліятэкі.
Безумоўна гэты маёнтак не адзіны, якім валодалі Храптовічы ў Беларусі. Палац у Гродне, сядзібны дом у Бешанковічах"Адравонж” у Вішневе і многія іншыя. Ніжэй кропка з адзнакай месца, дзе знаходзіцца сядзіба:
Таксама паглядзіце невялікае старэнькае агляднае відэа:
Месца пакінула моцныя ўражанні. Адна з першых маштабных сядзіб, якія наведваў. Сумна бачыць што многія будынкі закінутыя.