Лёс і гісторыя сучаснага аграгарадка Друя даволі доўга была звязана з родам Сапег, якія валодалі гэтымі землямі з 1600 па 1700 гады. У гэты прамежак часу горад атрымаў Магдэбургскае права (дакладней тая частка Друі якой валодалі Сапегі, яна называлася Сапежын). Пры Казіміры Льве Сапегі заснаваны і пабудаваны кляштар бернардынцаў з касцёлам, а таксама адноўлены Друйскі замак, закладзены яшчэ пры князях Масальскіх. Значнасць гэтага абарончага збудавання з кожнай наступнай вайной (а іх на тэрыторыі Друі хапала) змяншалася. Да канца 18 стагоддзі ад замка ў Друі ўжо амаль нічога не засталося, нават вядомыя мастакі Напалеон Орда і Струкаў Зміцер Міхайлавіч не захавалі гэтыя руіны ў сваіх працах. Таму верагодна тая сядзіба, якую можна ўбачыць сёння да часоў Сапегаў мае толькі ўскоснае дачыненне.

Што паглядзець у аграгарадку Друе

Хутчэй за ўсё ў канцы 19 стагоддзя на месцы, дзе была рэзідэнцыя Сапегаў, пабудавана абсалютна новая сядзіба. Цалкам магчыма, што да будаўніцтва мае дачыненне род Мілашаў, якім Сапегі прадалі частку сваіх земляў у 1825 годзе (у іх была ў тым ліку сядзіба ў Ідолце). На старых здымках 1919-37 гадоў, можна ўбачыць як гэты будынак выглядаў да капітальнай перабудовы.

Друйскі замак
фота 1919-37 гадоў

У той час тут размяшчалася польская памежная частка.

Дзе быў палац Сапегаў у Друі

Перш здаецца што ў сучаснага і будынку пачатку 20 стагоддзя няма нічога агульнага, але гэта не зусім так. Калі ўважліва прыгледзецца, то бачна, што цокаль і бакавыя крылы сядзібы захаваліся. Проста ўсе дэкаратыўныя элементы прыбралі, надаўшы будынку больш прасцейшы выгляд.

Сядзібны дом Друя.

Двухпавярховую драўляную частку, якая згарэла падчас вайны, перабудавалі ў аднапавярховую. Неагатычныя пінаклі і складаныя ламаныя вокны мансарднага паверха дэмантавалі, двухсхільны дах замянілі на плоскую чарапіцу.

Дзе была сядзіба і замак Сапегаў у Друі.
стары здымак 1929 года

Былая сядзіба Сапегаў у Друі.

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны і да сярэдзіны 70-ых у сценах былога маёнтка размяшчаўся туберкулёзны санаторый.

Турбдыспансер у Друі
фота 60-ых гадоў

З 1979 года на базе дыспансера пачынае працаваць бальніца. У 2006 годзе мяняецца профіль установы, цяпер гэта аддзяленне сястрынскага догляду.

Сядзібны комплекс Сапегаў у аграгарадку Друя.

На тэрыторыі сядзібнага комплексу часткова захаваўся парк і некалькі гаспадарчых пабудоў.

Сядзібны комплекс у Друі.

Славутасць знаходзіцца на ўездзе ў Друю з боку Ідолты, адзнака з размяшчэннем ніжэй на мапе:

Гуляючы па аграгарадку абавязкова паглядзіце гістарычны цэнтр, знайдзіце месца дзе стаяла сінагога, зазірніце да Дабравешчанскай царквы і дакраніцеся да Барысаў-каменя, на якім захаваліся надпісы 12 стагоддзі.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары