В Старых Пясках калісьці была квітнеючая і багатая рэзідэнцыя роду Пуслоўскіх, якія валодалі гэтымі землямі на працягу амаль 3 стагоддзяў. Як напамін пра былую веліч гэтага месца захавалася ўнікальная Паўночная брама, з гатычнымі рысамі архітэктуры. Аднак гэта не адзіны цікавы помнік, звязаны з Пуслоўскімі ў Пясках. Бліжэй да возера Чорнае знаходзіцца перабудаваная сядзіба, руіны заходняй брамы і паркавы комплекс.

Сядзіба Пуслоўскіх у Старых Пясках.

Тая пабудова, якая зараз пазначана як сядзіба, фактычна з'яўлялася стайняй. У сярэдзіне 19 стагоддзя, яе прыстасавалі пад сядзібны дом, крыху перабудаваўшы. "Новая рэзідэнцыя" Францішка Пуслоўскага пазбавілася свайго ранейшага бляску. У яго планах было адбудаваць ранейшы фамільны палац (згарэў у 1843 годзе), але ініцыятыву не падтрымалі спадчыннікі, якія аддавалі перавагу маёнтку Альбярцін.

Сядзібны дом Пуслоўскіх.

Сядзіба Пуслоўскіх у Старых Пясках.
Малюнак Напалеона Орды, так маёнтак выглядаў у 1865 годзе.

Сядзібай у Пясках Пуслоўскія валодалі да 1939 года.

Маёнтак Пуслоўскіх у Пясках

Сёння, былая сядзіба, значна змянілася, але на здзіўленне на сцяне будынка важыць таблічка "Гістарычная спадчына". Гэта складана ўвязваецца з вокнамі ПВХ і сайдынгам, але тут як ёсць.

Сядзібы Беларусі - Старыя Пескі.

З характэрнага ў архітэктуры варта вылучыць порцік на чатырох тасканскі калонах.

Сядзіба Пуслоўскіх у вёсцы Старыя Пескі.

У савецкі час, у гэтым будынку арганізавалі турбазу, а крыху пазней інтэрнат для работнікаў спіртзавода ААТ "Пясковае". Дарэчы сам завод размясціўся побач, на месцы былога бровара Пуслоўскіх.

Парк і брама

З заходняга боку маёнтка, уезд у сядзібу атачала брама ў неагатычнай архітэктуры. Па памерах яна значна саступала сваёй Паўночнай суседцы.

Заходняя брама Пяскі

Заходняя брама Старыя Пескі

Брама пабудавана з чырвонай цэглы ў сярэдзіне 19 стагоддзя. Складалася іх трох частак: 2 службовыя памяшканні (своеасаблівыя вартоўні) і высокі арачны праезд з неагатычным зборам.

Руіны ў вёсцы Пяскі

Праезд заклалі, калі браму перарабілі ў краму. Калі дагледзецца то можна разглядзець адрозненне ў колеры цэглы, там дзе павінна быць арка.

Брама Пуслоўскіх у Старых Пясках

Спадчына Пуслоўскіх у Беларусі

Справа ад руін заходняй брамы пачынаецца паркавы комплекс "Пескі". Ён фармаваўся яшчэ пры першых Пуслоўскіх, але на жаль зараз парк выглядае запушчана.

Паркавы комплекс Пескі

Знайсці сядзібу нескладана, на скрыжаванні каля брамы едзьце направа. На момант майго наведвання (лістапад 2021 года), будынак стаяў пусты.

Адной з галоўных славутасцяў Беларусі, якая звязана з прозвішчам Пуслоўскіх, лічыцца легендарны. Косаўскі замак. Недалёка ад аграгарадка Пескі можна наведаць вёску Бездзеж, дзе захавалася цікавая драўляная царква 1784 года и Траецкі касцёл.

5 2 галасы
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары