У Беларусі драўлянае дойлідства ў асноўным прадстаўлена цэрквамі і крыху радзей касцёламі. Але ёсць і некалькі прыкладаў сядзібнай забудовы, сярод якой вылучаецца старадаўні дом у Поразаве. Гэта сядзіба пабудавана ў другой палове 19 стагоддзя з рысамі барока і архітэктурнага стылю класіцызм.

Сядзіба Бутаўт-Андрэйкавічаў "Багудзенкі"

Лічыцца, што сядзібу пабудавалі па замове Тадэвуша Бутаўт-Андрэйкавіча. Прадстаўнікам гэтага роду належалі некалькі невялікіх фальваркаў раёна. Так напрыклад Марыя Магдалена валодала Гарнастаевічамі і Навасадамі.

Старадаўняя сядзіба ў Поразава.

Што цікава, па ўсёй бачнасці Бутаўт-Андрэйкавічы не жылі ў Поразава, магчыма здавалі маёнтак у рэнт. У 1937 годзе сядзібу Багудзенкі выкупіла мясцовая гміна з далейшым планам адкрыць тут шпіталь. Падчас вайны ў сценах ужо былога маёнтка жылі жыхары Поразава, якія страцілі жыллё, тут жа размяшчалася ваенная частка і лазарэт.

Драўляная сядзіба ў Поразава.

У савецкі час унутраную планіроўку дома капітальна змянілі, дабудавалі цагляную кацельню і адкрылі бальніцу, якая прапрацавала да пачатку 2000-ых.

Сядзіба Поразава

Затым, у 2011 годзе, у будынка з'явіўся прыватны ўласнік і надзея на тое, што ўнікальны турыстычны аб'ект атрымаў другі шанц. Аднак цуда не адбылося і драўляны помнік архітэктуры працягнуў разбурацца. Зімой 2023 года сядзібу зноў выставілі на таргі, стартавая сума на аўкцыёне складала 9000 $.

Поразава сядзіба

У архітэктурным плане Поразаўская сядзіба аналагаў у нас у краіне не мае, таму захаваць гэты аб'ект па-сапраўднаму варта.

Будынак прамавугольны на высокім цокалі, накрыты складаным ламаным дахам, агульная плошча якога складае каля 500 квадратных метраў. Уваход вылучаецца порцікам на 4 калонах, над якім размешчаны мансардны паверх, упрыгожаны разьбяной імітацыяй балкона.

Драўляныя сядзібы Беларусі

Па баках дома размяшчаюцца 2 рызаліты, над якімі ўзвышаюцца шатровыя вежы, а са зваротнага боку сядзіба мае 3 эркеры.

Паразаўская сядзіба

Сядзіба ў Поразава.

Акрамя старажытнай сядзібы на тэрыторыі комплексу часткова захаваўся пейзажны парк і гаспадарчыя пабудовы.

Што за драўляны дом у Поразава

Адна з галоўных славутасцяў Поразава знаходзіцца ледзь наводдаль ад гістарычнай часткі, ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

У гарадскім пасёлку паглядзіце таксама касцёл Святога Міхала Арханёла і сінагогу.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя