Муравана - гэта невялікая вёска, якая знаходзіцца побач з Малой Бераставіцай. Да нядаўняга часу тут функцыянаваў ліцэй перапрацоўчай прамысловасці, які як раз займае тэрыторыю былога маёнтка Солтанаў. Цікава, што як да старажытнай сядзібы ў савецкі час нікому не было справы, так і сёння да свежых навучальных карпусоў, якіх чакае падобны закінуты лёс.
Гісторыя сядзібы Муравана пачынаецца з Тадэвуша Юндзіла, які купіў маёнтак у 1750 годзе. Ужо пры яго сыне Францішку скончана будаўніцтва сядзібнага дома. Першапачатковы варыянт меў бакавыя крылы і па форме нагадваў літару "П".
У сярэдзіне 19 стагоддзя Муравана (у некаторых крыніцах Бераставіца Мураваная) перайшла Солтанам. Пры іх бакавыя крылы дома знеслі і надбудавалі мансарду.
Да сядзібы вяла доўгая дубовая алея, а на пад'ездзе стаяла масіўная брама. Па левую руку сядзібнага дома знаходзілася "Г"-вобразнае абора (захавалася), крыху далей афіцына, стайня і млын.
Сядзіба Солтанаў уяўляла сабой невялікі двухпавярховы палац у архітэктуры класіцызму. Памерамі каля 30 на 14 метраў з цікавымі дэкаратыўнымі элементамі. Напрыклад на франтоне часткова захаваліся выявы фамільных гербаў уладальнікаў: лебедзь - Юндзілаў, тржыўдар - Бужынскіх, врэнбы - Солтанаў. Ледзь ніжэй незвычайны фрыз, на якім ляпныя барэльефы на антычную тэматыку: рымскі шлем, маланка Зеўса, лук са стрэламі, вянок.
Уваход у сядзібу быў аформлены аркадай з вялікім балконам і каменнай балюстрадай, як гэта выглядала можна ўбачыць на старой фатаграфіі 1939 года.
З адваротнага боку (яе яшчэ называюць - паркавая) была тэраса (яна не захавалася).
Калі сядзібу нацыяналізавалі, то ў яе мурах размясцілі навучальныя класы будучых трактарыстаў. За станам пабудовы абсалютна не сачылі, а ў нейкі момант і зусім закінулі.
Мясцовы вартаўнік сказаў, што дом планавалі ўзарваць, бо аднаўляць яго няма сэнсу. Цікава, што ён плянуе ахоўваць у будучыні? Сама па-сабе Муравана даволі глухая вёска.
Знайсьці руіны сядзібы можа быць праблематычна. Пад'ехаць можна толькі з боку жылых дамоў, альбо прыпаркавацца каля трасы і прайсці пешшу. Адзнака з размяшчэннем ніжэй на мапе:
Крыху далей ад Мураваны захавалася яшчэ адна старадаўняя сядзіба Лішкі, роды дэ Вірыёнаў. Калі будзеце ў гэтых краях таксама раю заехаць да руін касцёла ў Бераставіцы.