Межава згадваецца ў летапісах яшчэ ў самым пачатку 16 стагоддзі. За доўгую гісторыю гэтыя землі некалькі разоў мянялі ўладальнікаў. Ад вядомага роду Сапегаў, да фаварыта Кацярыны 2ай – графа Пацёмкіна, а затым і да Любамірскага. Аднак нас цікавіць пазнейшы час: канец 19 - пачатак 20 стагоддзя. У гэты перыяд Межава валодалі Лубенскія и Дзяражынскія. Пры іх у Межава была пабудавана сядзіба, якая існуе да нашых дзён.

Сядзібны дом у Межаве.

Як гэта часта бывае, сядзіба захавалася не зусім у першапачатковым выглядзе. У савецкі час будынак перабудавалі. Цэнтральная частка - двухпавярховая з мансардай. Складаныя архітэктурныя формы са мноствам элементаў лепш за ўсё адлюстроўваюць першапачатковае аблічча сядзібы.

Сядзіба ў Межаве.

Перад домам устаноўлены каменны крыж. Пра яго ёсць нават асобная легенда-гісторыя (у 2 версіях). Паводле першай - крыжам адзначалі межы княстваў (верагодна Віцебскага і Друцкага). А па другой версіі крыж устанавілі на месцы гібелі камандзіра падчас Паўночнай вайны. Доўгія гады святыня стаяла каля ракі Адраў у вёсцы Пількавічы, Пакуль у 2005 годзе крыж не перавезлі. Па чутках жыхары Пількавічаў былі не радыя такому рашэнню, але верагодна іх ніхто і не пытаўся. Цікава, што падобны крыж знаходзіцца ў закінутай царквы на іншым беразе, але меншых памераў.

Сядзіба Лубенскіх-Дзяражынскіх у Межава.

Візуальна сядзіба ў Межава складаецца з дзвюх частак. Пра першую частку ўжо крыху расказалі. Тут сёння знаходзіцца царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы.

Межава сядзібны дом.

Сядзіба, дзе сёння царква ў Межаве.

Другая частка аднапавярховая з шасцікалонным порцікам. Першапачаткова - гэта і быў галоўны (або парадны бок). У 1953 годзе тут арганізавалі мясцовы клуб і дом культуры.

Цікавыя месцы ў Віцебскай вобласці

Межава дом культуры

Змяніліся і бакавыя карпусы набылі больш класічныя рысы. Плошчы аддалі пад розныя магазіны.

Межава

Дом са зведай на даху

Калі абысці сядзібу Лубенскіх-Дзяражынскіх, то складваецца адчуванне быццам дом склеілі з двух.

Незвычайная сядзіба ў Аршанскім раёне

Старадаўні балкон сядзіба ў Межаве.

Дом культуры ў Межаве

Акрамя сядзібы ў Межава ад былых часоў застаўся парк. Раскінуўся амаль на 8 гектараў. Ад сядзібнага дома да яго вядзе невялікі масток праз раку.

Парк Дзяражынскіх Межава

Межава парк і сядзіба

Часткова ацалелі пабудовы бровара і спіртсховішча.

Калі будзеце ў гэтых краях, то паспрабуйце зазірнуць у Смаляны. Больш цікавага пра Беларусь.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары