Недалёка ад Оршы, у вёсцы Юрцава, можна паглядзець незвычайны помнік архітэктуры – былую сядзібу Любамірскіх. У 2020 годзе будынак адрэстаўраваны і зараз выкарыстоўваецца пад патрэбы Віцебскага абласнога шпіталя ІВАВ.

Сядзіба Любамірскіх у Юрцава.

Акрамя ўражлівай архітэктуры з элементамі гістарызму і готыкі, будынак можа пахваліцца складанай і заблытанай гісторыяй, у якой адшукаць праўду і ісціну вельмі складана.

Замак Любамірскіх у Юрцава

Вядома што сядзібу, а дакладней сапраўдны замак, заклалі ў першай палове 19 стагоддзя, калі гэтыя землі належалі Францішку Любамірскаму (у яго былі шырокія ўладанні ў Аршанскім раёне). Пры ім невялічкі фальварак Кацішын стаў заможным мястэчкам Юрцава. Пасля сядзібу дабудоўваў і пашыраў сын Францішка - Канстанцін Любамірскі, верагодна ў яго час мястэчка дабілася найбольшага росквіту. У 1877 годзе Юрцава наведаў легендарны падарожнік Напалеон Орда і замаляваў замак на адной са сваіх карцін.

Былая сядзіба-замак Любамірскіх у вёсцы Юрцава

Дзякуючы гэтаму малюнку атрымана даволі важная інфармацыя аб наступных уладальніках маёнтка (ужо пасля Канстанціна). Імі сталі сярэдняя дачка Любамірскага - Ядвіга і яе муж Адам Грабоўскі. У базе дадзеных па рэвізскіх казках Аршанскага павета пазначана дакладная дата, калі Ядвіга ўступіла ў спадчыну - 1872 год.

Юрцава былая сядзіба

У пачатку 20 стагоддзя сядзіба ў Юрцава перайшла да дачкі Грабоўскіх - Марыі, якая была ў шлюбе з Геранімам Друцкім-Любецкім з Новага Поля.

Былая сядзіба-замак Любамірскіх у вёсцы Юрцава

Акрамя гэтай версіі будаўніцтва і развіцця маёнтка ёсць іншая, выкладзеная ў кнізе “Орша” Святаслава Асіноўскага. Згодна з ёй замак пабудавала графіня Юрцава у 1820 годзе, у памяць аб загінуўшых у вайне 1812 года. Нажаль у кнізе не тлумачыцца хто гэта і з якога роду. Калі прытрымлівацца логікі што гэта нехта з жонак Францішка Любамірскага, то па датах адзіны варыянт – Марыя Нарышкіна, але яна памерла яшчэ да пачатку будаўніцтва сядзібы. Магчыма трэба шукаць адказ у спісе жонак Канстанціна Любамірскага, тады тут без варыянтаў - Кацярына Талстая. Праўда да 1830 года яна ў Юрцава не прыязджала.

Што за будынак быў за сядзібай Любамірскіх?

Пасля таго як Юрцава ўвайшло ў склад БССР, сядзіба нацыяналізавана. Мяркуючы па рэестры мясцовых работнікаў за 30-ыя гады, тут размясцілася калонія, якая функцыянавала да пачатку вайны. Хутчэй за ўсё пад нейкія адміністрацыйныя патрэбы, альбо жылыя карпусы, быў перабудаваны бровар, які размяшчаўся па суседстве з замкам. Сёння ад яго захавалася толькі невялікая частка правага крыла, фота ніжэй.

Флігель Любамірскіх у Юрцава

Як распавёў вартаўнік, пасля заканчэння вайны і да 1953 года тут ізноў была калонія, але на гэты раз жаночая. Затым будынкі адрамантавалі і ў іх адкрыўся шпіталь для інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны (ІВАВ).

Маёнтак Любамірскіх у Юрцава

Галоўная славутасць Юрцава знаходзіцца каля трасы М1, адзнака на мапе:

На супрацьлеглым баку ад трасы ёсць цікавая вёска Межава, якая таксама ў свой час належала Любамірскім. Тут зможаце паглядзець руіны храма 19 стагоддзя і перабудаваны сядзібны дом, які сёння выконвае функцыю царквы

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары