Лявонпаль, Віцебскай вобласці, цесна звязаны з родам Лапацінскіх, якія валодалі гэтым маёнткам з сярэдзіны 18 стагоддзя. Да іх вёска называлася Чурылавічы, а сваё гучнае “Лявонпаль” мястэчка атрымала ў гонар Лявона Лапацінскага. Сядзіба ў гэтых краях з'явілася стараннямі Мікалая Тадэвуша (сына таго самага Лявона). Першапачаткова гэта была невялікая пабудова барочнай архітэктуры з пейзажным паркам на беразе Заходняй Дзвіны.
Для праектавання і будаўніцтва сядзібы Лапацінскія запрасілі італьянскага архітэктара Абрахама Гену (ён жа працаваў над палацам Агінскіх "Ганута" ў вёсцы Ручыца).
Сядзібны дом быў скончаны да 1750 года, аднак у некаторых крыніцах сустракаюцца і пазнейшыя даты – 1769 год. Першапачаткова сядзібу ў Лявонпалі планавалі выкарыстоўваць як летнюю рэзідэнцыю, але з часам маёнтак стаў сапраўдным радавым гняздом.
Лапацінскія былі людзі набожныя і актыўна ахвяравалі на будаўніцтва рэлігійных аб'ектаў. Так да 1782 года ў Лявонпалі скончылі драўляны уніяцкі храм, які захаваўся да нашых дзён.
Сын Мікалая Лапацінскага, Ян Нікадзім, працягнуў пачынанні бацька і ўкладваўся ў развіццё роднага краю. Да таго ж, ён быў даволі патрыятычны і цяжка ўспрымаў згасанне Рэчы Паспалітай. У 1791 годзе, паводле яго рашэння, узведзена мемарыяльная калона ў гонар прыняцця канстытуцыі 3 мая.
За актыўны ўдзел у паўстанні 1830 года маёнтак канфіскаваны і разрабаваны. Так пачынаецца даволі цёмны і бедны перыяд у гісторыі Лявонпаля.
Па ўдалым збегу абставінаў, палац і землі вярнуліся да Лапацінскіх ужо ў 1845 годзе, праўда ў вельмі занядбаным выглядзе. Патрабаваліся значныя сродкі на аднаўленне, якія стара-новыя ўласнікі ўкладваць не спяшаліся.
Новы ўздым краю здарыўся ў пачатку 20 стагоддзя, калі ўладальнікам стаў Эфсэбіш Лапацінскі. Пры ім, на нейкі час, Лявонпаль ізноў становіцца культурным цэнтрам рэгіёна.
Пасля заканчэння руска-польскай вайны палац зноў знаходзіцца ў паўразбураным выглядзе. Ефсебіўш прымае незвычайнае рашэнне і перадае свой палац каталікам, якія перабудоўваюць яго ў касцёл.
Нажаль набліжалася новая вайна і новыя пошасці, якія прынеслі толькі разбурэнне Лявонпальскай сядзібе-касцёлу. У савецкі час у гэтых сценах працавала невялічкае малочнае прадпрыемства, потым адкрылі тэхнікум і спецшколу. Цікава, што на пачатку 90-ых будоўлю зноў перадалі каталікам, але службы калі і праходзілі, то зусім нядоўга. Цяпер сядзіба выглядае закінутай, хоць яе тэрыторыя і абгароджана. На пад'ездзе, каля разбуранага флігеля, устаноўлены памятны знак з інфармацыяй і гербам Лапацінскіх.
Знайсці сядзібны дом не складзе працы, каля царквы проста з'язджайце на лева, ніжэй за адзнаку з кропкай:
У Лявонпалі таксама можна паглядзець драўляную школу і музей. Акрамя таго ў Віцебскай вобласці ёсць яшчэ адзін цікавы помнік, які будаваўся Лапацінскімі, - царква ў Сар'і.