На рацэ Сож, за 20 кіламетраў ад Гомеля, знаходзіцца невялікі аграгарадок Хальч. Калісьці гэтыя землі належалі роду Халецкіх, а пасля шляхціцам Войніч-Сяножанскім. Хальчынскі палац яркі прыклад архітэктуры класіцызму. Двухпавярховы, першы паверх выкананы з каменя, а другі першапачаткова будаваўся з дрэва.

Сядзіба ў вёсцы Хальч.

Вакол сядзібы захаваўся фруктовы сад і парк. Калісьці побач стаялі 2 флігелі і стайня, аднак да нашых дзён будынкі не ацалелі.

Палац Хальч, Напалеон Орда

Цікавы факт: па чутках, уладальнікі сядзібы - Войніч-Сяножанскія, былі масонамі і нават праводзілі сходы ў сябе ў палацы. Акрамя таго падтрымлівалі паўстанні Каліноўскага і давалі прытулак паўстанцам.

сядзіба Войнічаў-Сяножанскіх у вёсцы Хальч.

Маёнтак пачаў марнець з прыходам бальшавікоў у 1917 годзе. У сценах сядзібы Хальч была арганізавана школа-інтэрнат, а пасля турма. У савецкі час палац выкарыстоўвалі пад мясцовы клуб і патрэбы калгаса. 72-73 гадах прайшла рэстаўрацыя, а з 90-ых сядзібу перадалі гомельскаму музею. Цяпер будынак часткова на рэканструкцыі, часткова пустуе.

Больш цікавых мясцін і славутасцяў Беларусі на мапе.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя