Гнезна, Ваўкавыскага раёна, добра вядома дзякуючы гатычнаму касцёлу 16 стагоддзя, але гэта не адзіная славутасць у аграгарадку. У цэнтральнай частцы Гнезна можна паглядзець былую сядзібу Тарасовічаў і шэраг гаспадарчых пабудоў.

Былая сядзіба ў Гнезна.

Сам маёнтак досыць стары і за сваю гісторыю бачыў шмат шляхетных уладальнікаў: Хадкевічы, Акуні, Кердзеі, Ромеры. Верагодна сядзібны дом таксама неаднаразова мяняўся і перабудоўваўся. Той будынак які можна ўбачыць сёння, хутчэй за ўсё пабудаваны пры Геранімэ Тарасовічу бліжэй да 1840 году.

Сядзіба выканана ў архітэктуры позняга класіцызму і мае даволі сціплыя памеры. Парадны ўваход вылучаецца цікавым порцікам, ніжняя частка якога аформлена аркамі, а верхняя традыцыйнымі дарыйскімі калонамі.

Сядзібны дом у Гнезна.

Злева ад галоўнага ўваходу цікавая прыбудова - гэта пяцігранны алькеж з вузкімі арачнымі вокнамі.

Сядзіба Ромэраў у Гнезна.

Па абодва бакі ад дома размяшчаюцца невялікія квадратныя афіцыны, падобныя па памерах і формах. Першая выкарыстоўвалася пад кухню, другая пад патрэбы канцылярыі. Цяпер у адным з гэтых будынкаў працуе пошта.

Славутасці Беларусі - сядзіба Гнезна

Праз дарогу ад сядзібы захавалася лядоўня, - невялічкая пабудова з неагатычнымі спічастымі праёмамі вокнаў і дзвярэй.

Вартоўня ў Гнезна

Падобную архітэктуру мае і стайня, толькі тут праёмы авальныя.

Былая стайня ў Гнезна

Тарасовічам маёнтак Гнезна належаў да 1937 года, пасля чаго перайшоў да роду Сташэўскіх, - апошнія ўладальнікі. У 1939 годзе сядзібу нацыяналізавалі. Для якіх мэт яна выкарыстоўвалася ў савецкі час невядома, але хутчэй за ўсё тут размяшчалася адміністрацыя калгаса. У інтэрнэце сустракаюцца запісы, што ў 80-ыя сядзібны дом стаяў закінутым. Таму дзіўны той факт, што сёння будынак выглядае адноўленым і актыўна выкарыстоўваецца (гэта датычыцца і гаспадарчых пабудоў у тым ліку).

Сядзіба Тарасавічаў і Ромэраў у Гнезна.

Сядзіба Тарасовічаў знаходзіцца на вуліцы Зялёная, добры арыенцір - вадаём. Ніжэй адзнака з размяшчэннем на мапе:

Калі будзеце ў Гнезна, то абавязкова паглядзіце Ваўкавыск і суседнюю вёску Мсцібава, дзе захаваўся прыгожы неагатычны касцёл святога Яна Хрысціцеля.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
1 Каментарыі
старыя
новыя больш за ўсё +
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары