В Беларусі хапае цікавых сядзібных комплексаў. Большасць знаходзяцца не ў самым лепшым выглядзе і часта закінуты. Прыемнае выключэнне - сядзіба Гатоўскіх недалёка ад Бабруйска. У вёсцы з прыгожай назвай Красны Бераг можна ўбачыць унікальны помнік архітэктуры. Сапраўдны мадэрнісцкі палац быў узведзены ў 1890-93 гадах на беразе ракі Добосна. Архітэктарам выступіў спадар К. Шрэтэр, задаўшы сядзібе рысы неаготыкі.

На пад'ездзе да маёнтка Гатоўскіх можна ўбачыць унікальную уязную браму. Пабудаваная ў стылі неаготыкі з мудрагелістымі гранёнымі вежкамі. Вядома прыцягвае ўвагу і колер.

На падыходзе да палаца размешчаны флігель. Па сваёй архітэктурнай форме можа даць форы многім сядзібам Беларусі. Упершыню убачыўшы пабудову, узнікла моцная асацыяцыя з амерыканскімі фамільнымі дамамі.

Чырвоны Бераг, не пачынаецца з пары Гатоўскіх, яго гісторыя бярэ пачатак значна раней. Але менавіта пры генерал-лейтэнанце Міхасю Сямёнавічу і Марыі-Юзэфы Гатоўскіх тут з'явіўся палац.

Пры іх жа з'явіўся дзіўны сад у англійскім стылі. Мноства рэдкіх дрэў, некаторыя з якіх можна паглядзець і сёння.

Наступным уладальнікам сядзібы, у Чырвоным Беразе, стаў Вікенцій Альфонсавіч Паклеўскі-Козел. Падчас рэвалюцыі 1917 года ўвесь маёнтак быў нацыяналізаваны.

Сходам 1920 года, Народны камісарыят пастанавіў арганізаваць тут сельскагаспадарчы тэхнікум.

Калі звярнулі ўвагу на шыльду на ўездзе, то спадчына гэтай установы ўсё яшчэ тут. Менавіта тут размешчаны  Краснабярэжскі аграрны каледж. Частка пабудоў адносіцца ўжо да савецкага часу і моцна выбіваецца з агульнага аблічча.

Вакол усяго сядзібнага комплексу Чырвоны Бераг размешчана агароджа. Месцамі разбураная і разабраная, але з большага цэлая. Таксама захаваліся некаторыя гаспадарчыя пабудовы.

Сюды прыязджае вялікая колькасць турыстаў. Гэта тлумачыцца зручным размяшчэннем і блізкасцю да Бабруйску.

Сядзіба-палац на мапе:

Знаходзячыся ў гэтых месцах абавязкова наведайце палац у Жылічах. А для знатакоў славутасцяў Беларусі, сабралі цікавыя экскурсіі.

5 2 галасы
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары