Сядзіба Гартынгаў ці як яе часта называюць «Горны Сноў» была пабудавана ў сярэдзіне 19 стагоддзя. Яна размяшчаецца на схіле невысокай гары за старадаўнім царкоўным цвінтаром побач з царквой Святых Космы і Даміяна.
У сядзібе прасочваюцца відавочныя рысы стылю класіцызм. Гэта дом на высокім цокалі, цагляны і абтынкаваны, двухпавярховы. У пачатку 20 стагоддзя да будынка было прыбудавана дадатковае крыло з верандай.
Горны Сноў
Да Гартынгаў гэтыя землі перайшлі ў 1854 годзе ад Абуховічаў. Да гэтага маёнтак належаў Рдултоўскім, у якіх тут знаходзіўся сапраўдны палац (захаваўся).
Унутры сядзібнага дома быў дашчаны паркет са шпонавым узорам, некалькі кафляных печаў. Да нашага часу захаваўся камін, абкладзены зялёна-шэрым кафляй, у стылі мадэрн, вышыня якога каля 4 метраў.
З заходняга боку ў 1920 годзе была прыбудавана аднапавярховае крыло.
Ужо даволі доўга cядзіба закінута і прыходзіць у запусценне. Гэты працэс толькі ўзмацніўся пасля пажару ўлетку 2020 года.
У 50-я гады, 20 стагоддзі ў сядзібным доме размяшчалася кантора саўгаса Горны Сноў. Пасля развалу СССР нейкі час будынак выкарыстоўвалі, потым закансервавалі. Па расказах мясцовых, былі спробы знайсці і інвестара.
Увага заслугоўвае і парк, які часткова захаваўся. Яго пляц прыблізна складае 6 гектараў. Уключае ў сябе сад з пладовымі дрэвамі, а да самой сядзібы вядзе ліпава-каштанавая алея.
Месца тут сапраўды цікавае і з вялікім патэнцыялам, да таго ж побач Нясвіж. Пасля добрай рэканструкцыі сядзіба Гартынгаў у Снове магла б стаць часткай выдатнага турыстычнага маршруту.
Таксама ў пасёлку Сноў будзе цікава паглядзець касцёл Святога Яна Хрысціцеля. Іншыя славутасці Беларусі на мапе.
Нажаль пасля пажару сядзіба рэзка стала здаваць. Верхні паверх ужо даволі небяспечны, будзьце акуратныя калі вырашыце падняцца
Сямейныя фатаграфіі Гартынгаў каля сваёй сядзібы «Горны Сноў»
Здымак Гартынгаў каля сваёй сядзібы