Вёска Дубаўцы размешчана ў Ваўкавыскім раёне, Гродзенскай вобласці, за пару кіламетраў ад аграгарадка Воўпа. З характэрнага тут можна адзначыць руіны сядзібы Звяровічаў "Нямейкі". Нямейкі - гэта старадаўняя назва фальварку, які ў летапісе згадваецца яшчэ ў другой палове 16 стагоддзя. У розныя часы землямі валодалі Лапацецкія, Вільчукі, Яблонаўскія, Варанецкія, але з лёсам сядзібы звязана прозвішча. Звяровічаў.
Да іх Дубаўцы (Нямейкі) перайшлі ў пачатку 19 стагоддзя, тады ж верагодна і закладзены драўляны сядзібны дом. На яго месцы ў 1856 годзе будзе пабудавана новая сядзіба, выкананая ў эклектычнай архітэктуры.
Па форме гэты будынак даволі незвычайны і чымсьці нагадвае безапсідны касцёл. Будавалася з колатага каменя, які часцей выкарыстоўвалі для ўзвядзення млыноў і бровараў.
Нягледзячы на закінуты выгляд, увагу прыцягвае фасад сядзібнага дома. Ён упрыгожаны пілястрамі і фальш-калонамі, дэкараваны дробным каменем.
Сядзіба мае прамавугольную форму, двухпавярховы, магчыма быў мансардны паверх.
Верхні паверх цалкам разбурыўся, за выключэннем фасаднай сцяны, якая выкладзена з цэглы. На ёй ацалелі невялікія авальныя акенцы з сандрыкамі.
Падобнае афармленне сцен, як у гэтай сядзібы, сустракаецца ў маёнтку Войчынскіх у Длугаполлі (там часткова захавалася брама).
Пасля заканчэння ВАВ у гэтым доме пражывалі перасяленцы, затым пабудова прыйшла ў аварыйны стан і яе закінулі. Сёння гэтая славутасць рэгіёну выклікае шмат пытанняў: Што за дзіўная форма? Ці дакладна гэтая сядзіба? Хто быў яе апошнім уладальнікам?
Паглядзець руіны сядзібнага дома Звяровічаў можна ў вёсцы Дубаўцы. З трасы Р44 з'язджайце на вуліцу Палявая і рухайцеся да ракі Рось.
У гэтых краях таксама варта зазірнуць да неагатычнага касцёлу Панны Марыі ў аграгарадку Рэпля.
Трэцяга паверха там ніколі і не было. Там была двухсхільная крыша з флюгерам. А франтон узвышаўся нават над крышай. Наколькі памятаю апошнім уладальнікам быў нехта пан Зубялевіч.
Дзякуй!
Малюнак Вітольда Карпыза з кнігі “Зямля Ваўкавыска”