У Ляхавіцкім раёне захавалася некалькі цікавых сядзібных комплексаў, аб'яднаных агульным сумным лёсам. Калі маёнтак Рэйтанаў у Грушаўцы добра вядомs і папулярнs сярод турыстаў, то сядзіба ў вёсцы Нача наадварот. Аграгарадок Нача сёння выглядае неяк сумна. На тэрыторыі сядзібы размясцілася прадпрыемства па вытворчасці яблычнага воцату, але цяжка зразумець працуе яно ці ўжо банкрут. На прапускной быццам павінна быць актыўнасць, але нікога няма. Спакойна праходзім да гістарычнай спадчыны.

Нача сядзіба

Нача ўпершыню згадваецца яшчэ ў канцы 16 стагоддзя, як маёнтак Неміровічаў. Далей пераходзіла з рук у рукі: Табаравічы, Брындзы, Падараўскія, Масальскія. Да апошніх сядзіба Нача дасталася ад ордэна Езуітаў, які распусцілі ў 1773 годзе, а ўладанні і маёмасць раздалі.

Сядзіба ў вёсцы Нача

У 1810 годзе ад Ануфрыя Масальскага землі і сядзіба адышлі Францішку Ксаверыю Чарноцкаму. Так пачынаецца новы росквіт гэтых мясцін, а сам род Чарноцкіх валодаў маёнткам аж да пачатку Другой сусветнай вайны. Пры Міхаіле Чарноцкам у 1815 годзе з'явіўся каменны сядзібны дом, які можна ўбачыць і зараз.

Маёнтак Нача

Сядзіба будавалася ў класічным стылі архітэктуры і мела 18 пакояў. Вылучалася масіўным порцікам на шасці калонах, а асобнай увагі вартыя арачныя вокны. У той жа перыяд што і сядзіба пабудаваны флігель для прыслугі і працоўных, а таксама шэраг гаспадарчых пабудоў.

Сядзіба ў вёсцы Нача

Сядзіба Нача

Наступны ўладальнік, сын Міхаіла, Казімір Чарноцкі таксама развіваў фамільны маёнтак і нават здолеў захаваць яго пасля паўстання 1863 года. Цікавы факт: у 1865 годзе Казімір набыў сядзібу недалёка ад Мінску, якая называлася Пятроўшчына, менавіта на тым месцы сёння размяшчаецца аднайменная станцыя метро.

Сядзібны дом Чарноцкіх.

Сядзіба Нача

У пачатку 20 стагоддзя сядзіба Нача змянілася. Пасля перабудовы дома, да рыс класіцызму дадаліся ноткі неаготыкі. Быў пашыраны сядзібны парк, з'явіліся ліпы, каштаны, ясені, клёны.

Парк у маёнтак Нача

Паляна за сядзібным домам таксама варта ўвагі. Тут захаваўся шэраг незвычайных элементаў: каменны стол і пліта, памятныя валуны, а таксама месца пахавання Чарноцкіх.

круглы стол пачатку

Як і для многіх іншых абшарнікаў таго часу, праблемы ў маёнтку Нача з'явіліся ў 1917 году і зусім не з-за пачатку вайны. «Дэкрэт аб зямлі» працаваў па ўсёй тэрыторыі, камітэты забіралі харчаванне і рабавалі гаспадарку на сваё меркаванне.

Сядзіба Чарноцкіх «Нача Брындзоўская»
здымак да 1917 года, з калекцыі Сяргея Кнырэвіча

Літаральна за некалькі месяцаў сядзібу Чарноцкіх разрабавалі некалькі разоў. Гаспадара і ягонага сына забілі падчас чарговага разбою.

Сядзіба Нача Беларусь

Нача сядзіба ў Беларусі

Хоць "Нача Брындзоўская" і працягвала быць фамільнай рэзідэнцыяй Чарноцкіх да 1939 года, але фактычна тут была ўжо іншая ўлада. У перыяд СССР быў адкрыты завод па вытворчасці воцату. Будынак мадэрнізавалі на свой лад, заклалі парадны ўваход, але сачылі за станам будынка.

Калі будзеце ў гэтых краях, то рэкамендую з'ездзіць паглядзець яшчэ адну сядзібу - “Туча” Яленскіх, а таксама надаць час старажытнаму гораду Клецк.

5 2 галасы
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары