У вёсцы Барысаўшчына, Гомельскай вобласці, знаходзіцца адна з самых уражлівых воданапорных веж Беларусі. Масіўны 5-павярховы будынак быў пабудаваны як частка сядзібы Ястржэмбскіх (у Хведарука паказваюцца ўладальнікі Эстрэмскія).

Вёска Барысаўшчына Гомельская вобласць

сядзіба Эстрэмскіх

Вежа, як і большасць іншых пабудоў сядзібнага комплексу, захавалася толькі ў выглядзе руін.

Закінутая сядзіба Эстрэмскіх Барысаўшчына Гомельская вобласць

Будаўніцтва сядзібы ў Барысаўшчыне вялося ў канцы 19 - пачатку 20 стагоддзя. Дамінуючы стыль архітэктуры – неаготыка. З іншых пабудоў уцалелі некаторыя гаспадарчыя і службовыя. Сярод іх свіран, стайня, часткова ўязная брама і агароджа, вядома вежа. Сядзіба Эстрэмскіх была цалкам разбурана (бачны толькі падмурак).

Барысаўшчына сядзіба Эстрэмскіх.

Закінутая вежа ў Гомельскай вобласці

Ва ўсіх турыстаў якія наведваюць Барысаўшчыну найбольшую цікавасць выклікае старадаўняя вежа (у шматлікіх крыніца паказана што гэта бровар).

Заброшкі Беларусі

Вежа выканана з цэглы, квадратнай формы, з чатырма круглымі вежкамі па кутах. Побач знаходзілася пякарня, ад якой захавалася толькі адна сцяна.

Закінутая вежа ў вёсцы Барысаўшчына

Падняцца на вежу не выйдзе, усе драбінчастыя маршы разабраны, або разбурыліся ад часу.

Закінутая вежа Барысаўшчына

Закінутыя месцы Беларусі - Барысаўшчына

Былы дом упраўляючага (злева ад вежы, калі стаяць да яе тварам) у савецкі час выкарыстоўвалі пад дзіцячы сад. У пачатку 2000-ых здарыўся пажар, ад якога абваліўся дах.

Барысаўшчына сядзіба

Барысаўшчына сядзіба Эстрэмскіх.

Будынак з калонамі і трохкутным франтонам - былы панскі флігель. Пры саветах тут захоўвалі інвентар сяляне і рабочыя.

Руіны флігеля Барысаўшчына

Цікава што гэта пабудова выглядае зусім невялічкай, але калі зазірнуць з паветра, то карціна адразу мяняецца.

Закінутыя будынкі ў Гомельскай вобласці

Вёска Барысаўшчына Гомельская вобласць

Барысаўшчына, як і многія такія месцы, пакідае сумны уражанне. З аднаго боку дзівішся нашай багатай і цікавай гісторыі. З іншага - бачыш як яна бясследна сыходзіць і руйнуецца. Можна вінаваціць у гэтым каго заўгодна, але факт застаецца фактам - калі хочацца ўбачыць, то спяшайцеся.

сядзіба Эстрэмскіх

Былы маёнтак Ястржэмбскіх знаходзіцца паміж Мазыром і Хойнікамі. Каб патрапіць у вёску, з'язджайце з трасы Р35 і рухайцеся да павароту перад рэчкай Віць. Адкуль убачыце браму і агароджу, смела едзьце па гэтай дарозе.

За некалькі кіламетраў ад Барысаўшчыны аднаўляюць унікальны манастыр у Юравічах. А ў напаўзакінутай вёсачцы Рудакоў можна паглядзець руіны сядзібы Ваньковічаў-Аскерка.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя