Фестывалі Беларусі патроху аднаўляюцца ў звычайны рэжым, выключэннем не стала і выстава-канвент UniCon & GameExpo 2021. Як праходзіў першы дзень і што цікавага было на мерапрыемства раскажам у гэтым артыкуле.
Як і ў мінулыя гады, Unicon праходзіць некалькі дзён запар (з 14 па 16 траўня). У гэтым годзе ён трапіў на працоўную суботу, але складана сказаць на колькі гэта паўплывае на наведвальнасць. Білеты ў кошце калі і выраслі, то не моцна, кошт вар'іраваўся ад 15 рублёў за дзіцячы, да 50 за VIP на тры дні. Праходзіў фестываль на тэрыторыі Футбольнага манежа.
Адзін з галоўных складнікаў фестывалю - гэта стэнды фантастычных сусветаў, створаныя ўдзельнікамі. У гэтым годзе хацелася б вылучыць наступныя стэнды: па сусвеце Валадар Кольцаў, Fallout, па свеце Гары Потэра і мабыць Ведзьмака.
У гэтым годзе на Unicon была цікавая алея аўтараў. Шмат цікавых дробязяў і аўтарскіх прац.
Арганізатары падрыхтавалі для ўсіх наведвальнікаў невялікія конкурсы і актыўнасці. На шматлікіх стэндах былі розыгрышы і розныя забаўкі.
Яшчэ адна важная частка фестывалю - конкурс косплея і самі ўдзельнікі. Многія наведваюць Unicon менавіта дзеля таго, каб паглядзець на цікавыя касцюмы.
Яшчэ адзін цікавы стэнд быў ад Інстытута інфармацыйных тэхналогій БДУІР. Цікавыя гісторыі і тэхналагічныя прадметы з 80ых і 90ых, прыемная настальгія.
Нельга было прайсці і міма стэнда League of Legends.
Што за фестываль?
UniCon & GameExpo - гэта месца збору аднадумцаў - геймераў, прыхільнікаў фантастыкі, коміксаў, аматараў настолак, А таксама добрая магчымасць пагрузіцца ў сучасную поп-культуру і нянудна правесці час для ўсіх.