У першай палове 17 стагоддзя ў Слонім прыбылі манахі бернардынскага ордэна па запрашэнні Яна Жарноўскага. Да 1645 года, пры фінансавай падтрымцы каралеўскага сакратара Андрэя Радванава, пабудаваны каменны касцёл. Храм атрымаўся масіўным і стаў часткай сістэмы гарадскіх абарончых збудаванняў, якія дарэчы ўключалі і галоўную сінагогу. Цікава, што касцёл асвяцілі ў гонар Святой Тройцы не адразу, а толькі ў 1671 годзе.

Былы касцёл бернардынцаў у Слоніме

Да сярэдзіны 18 стагоддзя скончылі працы па будаўніцтве манастырскага корпуса П-вобразнай формы. Разам з храмам яны ўтвараюць адзіны ансамбль.

Бернардынскі кляштар у Слоніме

Пасля паражэння паўстання 1863 года манастыр закрылі, а будынак касцёла аддалі праваслаўнай царкве. Пасля невялікай перапланіроўкі храм пераасвяцілі і зноў адкрылі ў 1866 годзе.

Корпус кляштара Бернардынцаў у Слоніме

Манастырскі корпус сталі выкарыстоўваць пад духавую семінарыю, а сёння ў ім размяшчаецца інтэрнат Слонімскага медвучылішча.

Былы кляштар бернардынаў у Слоніме.

Слонімскі Траецкі сабор у Слоніме

З 1921 па 1939 г. храм зноў дзейнічаў як каталіцкі. Пасля завяршэння вайны і да сённяшняга часу - ва ўлонні праваслаўнай царквы.

Храм з'яўляецца помнікам архітэктуры ранняга барока з элементамі і рысамі стылю ракако. Як і касцёл бернардынак на суседняй вуліцы, Траецкі храм аднанефны з дамінуючай высокай вежай-званіцай.

Што паглядзець у Слоніме

Сама вежа трох'ярусная, першы ярус якой умацаваны контрфорсамі і складае палову ўсяго памеру. Два верхніх яруса маюць больш пластычныя формы, да таго ж яны васьмігранныя, упрыгожаны пілястрамі і невялікімі арачнымі акенцамі. Першапачаткова вежа была накрыта шатровым дахам, аж да 2015 года, затым яе замянілі на бляшаны цыбульны купал. Гэтае рашэнне выклікала шмат спрэчак і рознагалоссяў, бо змяніла архітэктурнае аблічча гістарычнага будынка.

Траецкі сабор у Слоніме

Царква і былы кляштар бернардынцаў знаходзяцца ў гістарычным цэнтры Слоніма, на вуліцы Васі Крайняга 23, знайсці славутасці не складзе працы.

Паглядзіце як выглядае Слонім і яго знакавыя месцы ў анімэ Код Гіяс.

1 КАМЕНТАР

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя