Траецкая царква ў Цялядавічах

На тэрыторыі Беларусі захаваліся дзясяткі драўляных цэркваў. У мястэчку Цялядавічы, Капыльскага раёна, можна ўбачыць такі ўзор драўлянага дойлідства. Дабрацца не складана. Калі ехаць у бок Асіповічаў, то пасля вёскі Бабня, дзе знаходзяцца руіны спіртзавода, убачыце карычневы паказальнікТраецкая царква XVIIIст. 6 км»Храм святой Тройцы знаходзіцца ў 6 км ад трасы Р91 Нясвіж – Асіповічы.

Царква выканана з дрэва, з элементамі класіцызму і псеўдарускага стылю. Храм узведзены ў 1792 годзе, першапачаткова як уніяцкі. Будаваўся на сродкі нясвіжскага жаночага манастыра бенедыктынак. У 1868 годзе перабудаваны ў праваслаўную царкву ў Цялядавічах.

tilydovichi

Асноўная частка будынка ўяўляе сабой прамавугольнік, да якога прымыкае пяцігранная апсіда. Над галоўным фасадам узвышаецца васьмігранная званіца і 2 вежкі, упрыгожаныя цыбульнымі купаламі.

Трэба адзначыць, што памеры царквы не адпавядаюць памерам невялікай вёскі. Па ўсёй бачнасці раней тут было значна больш за людзей. Прыход працуе, побач размешчаны дом служыцеля.

Больш славутасцяў Беларусі на мапе. Цікавыя экскурсіі па краіне.

1 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары