Адна з славутасцяў Мсціслаўля – адноўлены будынак Траецкай царквы на цэнтральнай плошчы горада. Гісторыя храма пачалася ў першай палове XIX ст. Першую мураваную царкву на гэтым месцы скончылі будаваць да 19 года, аднак тая пабудова прастаяла адносна нядоўга. Пасля разбуральнага пажару храм адбудавалі на старым падмурку, работы завяршыліся ў 1834 годзе.
Свята-Троіцкая царква мела выяўленую архітэктуру класіцызму. Дамінанта помніка - высокая вежа-званіца. Паглядзіце на фота ніжэй, як выглядаў храм да рэканструкцыі.
Як і большасць цэркваў/касцёлаў на тэрыторыі Беларусі, гэты Мсціслаўскі храм закрылі з прыходам савецкай улады. Будынак часткова перабудавалі ў сярэдзіне мінулага стагоддзя і доўгі час выкарыстоўвалі пад самыя розныя адміністрацыйныя патрэбы: тут быў і музей, і навучальная ўстанова, і нават архіў. Да пачатку 90-ых стан будынка вымушаў жадаць лепшага, а пазнаць у ім былую царкву было праблематычна. Аднак ініцыятыўныя людзі выступілі з праектам па рэканструкцыі старажытнага храма і ў 2007 годзе працэс запусціўся.
Доўгія работы па аднаўленні царквы скончылі да 2016 года. Сёння храм у Мсціславе дзейны і адкрыты для прыхаджан і гасцей горада. Адзін з галоўных артэфактаў, які тут знаходзіцца, - унікальная ікона Святога прападобнага Сілуана Афонскага.
Ніжэй кропка з месцам, дзе размяшчаецца гэтая гарадская славутасць:
У Мсціславе таксама рэкамендую паглядзець Кармеліцкі касцёл і падняцца на гарадзішча.