Цімкавічы - гэта аграгарадок недалёка ад Капыля, які ў свой час належаў вядомым шляхецкім прозвішчам: Алелькавічам, Хадкевічам, Сапегам, Палубінскім і Радзівілам. Ад апошніх нават захаваліся некаторыя сядзібныя пабудовы і бровар. Ёсць у вёсцы і некалькі цікавых гістарычных аб'ектаў, адзін з якіх - старажытная брама-званіца 1860 года.

брама-званіца царквы св. Мікалая ў Цімкавічах

Брама і невялікая капліца змаглі цудам ацалець у цяжкія для Цімкавічаў савецкія часы. У лютым 1930 гады да растрэлу быў асуджаны мясцовы святар Пётр Грудзінскі. Мікалаеўскую царкву (аднагодку брамы) тады ж аддалі пад патрэбы пажарнай камандзе, праўда храм неўзабаве разбурылі, пакінуўшы толькі званіцу якую выкарыстоўвалі як вышку.

Цімкавічы старое фота
Фота: J.Najman 1917 год з архіву Інстытута Мастацтва Польскай Акадэміі Навук з сайта radzima.org

На старым месцы, ужо ў 2000-ыя, адбудаваны новы мураваны храм, асвячоны ў гонар святога Мікалая.

Царква ў Цімкавічах

У Цімкавічах быў і драўляны касцёл, чый лёс склаўся сумна. Храм Святога Міхала Арханёла датаваўся 1647 годам, але згарэў у 1985 годзе, па чутках з-за няспраўнай электраправодкі. Сёння можна ўбачыць толькі месца, дзе стаяў гэты храм.

Месца, дзе знаходзіўся касцёл у Цімкавічах

На старых здымках добра бачная цікавая архітэктура гэтага будынка, а таксама можна разгледзець унутраны строй.

Касцёл у вёсцы Цімкавічы.
Фота: J.Najman 1917 год
Касцёл у Цімкавічах старое фота 1917 года
Інтэр'ернае фота 1917 года, J.Najman

Падмурак касцёла ў Цімкавічах

Усе славутасці Цімкавічаў знаходзяцца ў цэнтральнай частцы вёскі. Прасцей пачаць з брамы і рухацца да месца, дзе стаяў касцёл па галоўнай вуліцы.

Недалёка ад гэтых мясцін захавалася незвычайная драўляная царква ў вёсцы Ляшня.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары