Калі вы шукайце чым заняць сябе на пару гадзін у горадзе Дубай і атрымаць прыемныя ўражанні, то раю наведаць - The Green Planet. Гэта своеасаблівы заасад дзе можна паглядзець на мноства экзатычных птушак, а таксама ляніўцаў, лемураў і яшчэ некаторых жывёл.
Комплекс знаходзіцца недалёка ад самай турыстычнай станцыі метро - Бурдж Халіфа, таму лакацыя больш чым зручная. Грын Планет уяўляе сабой 5 павярховы будынак, на ўсю вышыню якога пабудавана дрэва на якім і жывуць усе мясцовыя звяры.
Фармат экскурсіі даволі незвычайны: вы праходзіце праз касу і спускаецеся зверху ўніз вывучаючы і назіраючы за жывёламі.
Птушкі і звяры тут вольна перамяшчаюцца па тэрыторыі, але іх строга забаронена чапаць, альбо здымаць са выбліскам. Таксама варта пазбягаць рэзкіх гукаў і рухаў. Чытаў шмат водгукаў што месца выдатна падыходзіць для дзяцей, дадам што яно выдатна падыходзіць і для дарослых якія любяць і цікавяцца жывёламі.
Гуляючы вакол дрэва можна назіраць за камунікацыяй паміж самымі рознымі відамі жывёл. Тут назойлівыя папугаі, якія не даюць спакою мірна адпачываючым ляніўцам, а тут лемуры ўчынілі чарговую сварку і задумалі гонкі.
Ёсць таксама зона якую насяляюць земнаводныя, кажаны і нават браняносцы.
Уваходны квіток каштуе 160 дырхвамаў (50$) - гэта было на момант маёй паездкі ў канцы 2023 года. Што цікава калі браць квіток загадзя, праз анлайн сэрвіс, то кошт будзе крыху ніжэй - 140 дырхамаў, дзіцячы - 120.
Заказаць можна тут і тут.
Комплекс Грын Планет размешчаны каля гандлёвага цэнтра і канадскага ўніверсітэта. Сюды ходзяць аўтобусы 7 і 14 ад метро, ніжэй кропка з размяшчэннем на мапе:
Пачытайце таксама водгук аб гатэлі Holiday Inn Express у Дубай і пра тое як уладкованы грамадскі транспарт.