Займацца фатаграфіяй сёння і да прыкладу 100 гадоў таму - не адно і тое ж. Любыя здымкі векавой даўніны вельмі высока цэняцца сярод калекцыянераў і энтузіястаў. Да таго ж такія фатаграфіі дапамагаюць убачыць знаёмыя і не вельмі месціны зусім з іншага боку. Безумоўна гэта датычыцца і славутасцяў (гістарычных аб'ектаў). У гэтым артыкуле хачу расказаць пра фатографа Тэафіла Эўгеніюша Барэці (Teofil Boretti) на чыіх здымках - шматлікія знакавыя месцы нашай краіны. Тэафіл Барэці нарадзіўся 17 снежня, 1860 года, у Варшаве. Яго сям'я мела італьянскія карані, бацька працаваў архітэктарам, а маці займалася выхаваннем дзяцей. Цікава, што ў сям'і Барэці фатаграфіяй захапляліся адразу некалькі братоў і да таго ж дзядзька, у якога нават была свая прафесійная фотамайстэрня ў Мінску, якая працавала аж да 1898 года.

Тэафіл Эўгеніюш Барэці
Тэафіл са сваёй жонкай Стэфаніяй, крыніца: be.wikipedia.org

Тэафіл таксама вырашае адкрыць сваё фотаатэлье і выбірае для працы Нясвіж. З 1890 года ён актыўна падарожнічае па тэрыторыі Беларусі, шмат здымае краявідаў, архітэктуру і вядома людзей.

Асобна варта вылучыць яго цыкл фатаграфій, а пасля кнігу-альбом "Widoki stron rodzinnych Adama Mickiewicza" (“Прыгажосць родных мясцін Адама Міцкевіча”). Гэты альбом Барэці прэзентаваў у Львове, працу ацанілі па заслугах, але на жаль да нашых дзён захаваўся толькі адзін экзэмпляр гэтага выдання.

альбом "Widoki stron rodzinnych Adama Mickiewicza"
скан з сайту ebay

Былі і іншыя альбомы са здымкамі, у тым ліку прысвечаныя мясцінам Слуцкага, Навагрудскага, а таксама Нясвіжскага раёна. Тэафіл памёр у 1910 годзе, ва ўзросце 49 гадоў. Яго фатаграфічныя працы пакінулі пэўны след у гісторыі, але такой славы і вядомасці як дапусцім здымкі Яна Булгака не знайшлі.

Славутасці Беларусі на здымках Барэці

Любча

У 1894 годзе Тэафіл Барэці актыўна падарожнічаў па Навагрудскім раёне, у яго маршрут трапіў і Любчанскі замак. Звярніце ўвагу на яшчэ цэлую частку палаца і вежу гатычнай архітэктуры.

Замак Любча фота Барэці 1894 год

Замак Кішак і Радзівілаў у Любчы.

Шчорсы

Яшчэ адзін аб'ект Навагрудскага раёна, які Тэафіл захаваў на сваіх здымках у лепшым выглядзе - гаспадарчы двор Мураванка ў Шчорсах.

Мураванка, Шчорсы на здымку Барэці 1894 года

Нясвіж

Дзякуючы старым здымкам канца 19 стагоддзі ў нас з вамі ёсць магчымасць убачыць культавыя гістарычныя аб'екты да таго як іх грунтоўна перабудавалі. Так да прыкладу выглядала Нясвіжская ратуша.

Старое фота - ратуша ў Нясвіжы

Нясвіжская ратуша

А вось яшчэ адна славутасць Нясвіжа - Слуцкая брама.

Старое фота Нясвіжа Boretti

Нясвіжская брама

Мірскі замак

Вядома адзін з самых галоўных турыстычных аб'ектаў нашай краіны застацца без увагі валацугі-фатографа не змог бы. Прыемна бачыць, што некаторыя месцы сталі выглядаць нават лепш чым 130 гадоў таму.

Мірскі замак старое фота

пра мірскі замак

Навагрудак

Руіны Навагрудскага замка і касцёла Праабражэння Гасподняга Тэафіл Барэці зняў з папулярнага ракурсу.

Замак у Новагрдуку.

Замак Міндоўга Навагрудак

Обрынь

На здымках Барэці можна ўбачыць найпрыгажэйшую сядзібу роду Кашыцаў «Обрына», якая да нашых дзён дайшла ў выглядзе руін гаспадарчых пабудоў. Сёння гэта вёска Першамайская, Карэліцкі раён.

Сядзіба Кашыцай «Обрына».

Так месца, дзе знаходзіўся палац, выглядае сёння:

Месца, дзе знаходзілася сядзіба роду Кашыцаў.

Паланечка

Сядзібна-паркавы комплекс Радзівілаў у мястэчку Паланечка.

Паланэчка старое фота 1894 года

Сядзіба ў вёсцы Паланэчка.

Радзівіламонты

Кажучы пра бясцэннасць старых здымкаў для гісторыі, я не перабольшваў. Вось да прыкладу драўляны палац Радзівілаў, які згарэў у другой палове 20 стагоддзя, а сёння ўжо поўнасцю страчаны.

сядзіба Радзівілаў "Радзівілімонты"

Былы маёнтак Радзівілаў Чырвоная Звязда.

Вялікі Двор

Класічны маёнтак з сядзібным домам у мястэчку Вялікі Двор было пабудавана прадстаўнікамі роду Брахоцкіх. Тут таксама пабываў Тэафіл Барэці, задакументаваўшы не толькі сядзібу да капітальных перабудоў, а яшчэ капліцу-пахавальню і галубятню.

Гарадзея, сядзіба Брахоцкіх

Маёнтак Брахоцкіх "Гародзяй" у Вялікім Двары

Варонча

На здымку бачны вежы касцёла Святой Ганны ў Варончы. У гэтую паездку Барэці гасцяваў у Мержаеўскіх, чыю сядзібу ён таксама засняў.

Касцёл у Варончы на ​​здымку Барэці.

Касцёл святой Ганны ў вёскі Варонча

Сноў

Трэба прызнаць, што ў Барэці ёсць і даволі дзіўныя здымкі, якія не раскрываюць той ці іншы аб'ект. Магчыма аўтара папросту не пусцілі на ганак той ці іншай сядзібы-палаца (ох Тэафіл, як гэта знаёма) ці дрэвы парка не дазволілі падабраць зручны ракурс? Праўды мы ўжо не дазнаемся. Так адзін з самых прыгожых і масіўных класічных палацаў на старым здымке выглядае абрэзаным на 2/3.

Сноў фота Boretti

Сваятычы

Сумна, але некаторых гістарычных аб'ектаў у рэальнасці ўжо не існуе, але ад таго каштоўнасць старых фатаграфій толькі ўзрастае. Да спісу такіх месцаў адносіцца і страчаны палац Абуховічаў-Чапскіх у Сваяцічах.

Фота Барэці Беларусь

Туганавічы

Падобная гісторыя і з маёнткам Тугановічы, дзе размяшчалася сядзіба Верашчакаў. На фота ніжэй можна ўбачыць частку пейзажнага парка і аранжарэю.

Туганавічы старое фота

Рагачоў

А вы ведалі, што ў Рагачове быў свой замак, збудаваны яшчэ ў першай палове 16 стагоддзя, на беразе Дняпра? Да нашых дзён гэты будынак не захаваўся.

Рагачоўскі замак на здымку Boretti.

Чачэрск

Часцяком на аснове старых здымкаў праводзяць рэстаўрацыю і рэканструкцыю культавых збудаванняў. Як прыклад - унікальная ратуша ў Чачэрску.

Чачэрская ратуша

Чачэрская ратуша

Возера Свіцязь

Часам Тэафіл Барэці займаўся і пейзажнай фатаграфіяй. На яго здымках можна разглядзець самыя розныя паркі, помнікі прыроды і нават азёры. Паглядзіце на фота містычнага возера Свіцязь.

Возера Свіцязь старое фота 1894 года

Возера Свіцязь

Райца

Храм Святой велікамучаніцы Барбары мае даволі незвычайную псеўдагатычную архітэктуру і чымсьці нават нагадвае невялічкі замак. У савецкія гады царкву ўзарвалі, але ініцыятыўныя людзі ў пачатку 2000-ых змаглі аднавіць гэты ўнікальны помнік архітэктуры.

Барэці фота Беларусі

Давыд-Гарадок

Тэафіл Эўгеніюш Барэці ездзіў не толькі па цэнтральнай частцы Беларусі, але заязджаў і ў далёкія гарады, ніжэй здымак Васкрасенскага храма ў Давыд-Гарадку (царква не захавалася).

Давыд-Гарадок здымак Boretti

Вядома гэта далёка не ўсе здымкі славутасцяў, якія зрабіў фотамайстар - іх значна больш.

5 4 галасы
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
1 Каментарыі
старыя
новыя больш за ўсё +
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары
Olga Yarmosh
Olga Yarmosh
4 месяцаў таму

🔥🔥🔥