У сонечную суботу, 24 жніўня, праходзіла мерапрыемства "Тбілісоба". Традыцыйным месцам сустрэчы стаў Верхні горад. Як і было абяцана ў Мінск з Тбілісі прыехалі грузінскія артысты, а мноства фудкортаў падавалі ў асноўным стравы нацыянальнай кухні Грузіі, а таксама віны.

Першая "Тбілісоба" ў Мінску прайшла пяць гадоў таму і спадабалася мінчанам. З яе можна лічыць і пачалася чарада дзён нацыянальных культур у Верхнім горадзе. Грузінскі фестываль застаецца папулярным сярод жыхароў горада і турыстаў.

Фудкорт грузінска-беларускага фестывалю заняў амаль усю тэрыторыю Верхняга горада, ад Ратушы да набярэжнай Свіслачы. На свяце актыўна прадавалі хінкалі, хачапуры і харчо. Віно таксама было прадстаўлена амаль ва ўсіх кропках, кошты на напой стартавалі ад 2 рублёў за 100 мл.

Адзін з самых запатрабаваных грузінскіх калектываў Мгзаўрэбі таксама прыехалі ў Мінск, каб падняцца на сцэну. З імі падзялілі канцэртную пляцоўку "Швідкаца", а таксама ўладальнік першай прэміі "Славянскага базару" Георгій Путкарадзэ.

Арганізатарамі фестывалю выступілі ТМ “Баржомі”, Мінгарвыканкам, мэрыя Тбілісі, Пасольства Грузіі ў Рэспубліцы Беларусь і грузінскае культурна-асветніцкае таварыства "Мамулі". 

0 0 галасы
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары