Ужо шосты раз адбудзецца міжнародны купальскі фестываль "СВЯТА СОНЦА" 2023, які пройдзе ў музейным комплексе Дудуткі 24 і 25 чэрвеня. Вас чакае сапраўдная феерыя Фолку і Агню з насычанай забаўляльнай праграмай.
Што будзе: FOLK&FIRE фестываль “СВЯТА СОНЦА”
Калі: 24-25 чэрвеня 2023
Дзе: Дудуткі, Мінская вобласць
Квіткі: ад 50 рублёў (дзіцячы ад 25), анлайн - тут, таксама можна будзе набыць у касах музейнага комплексу "Дудуткі".
Як праходзіў фестываль у мінулым годзе.
Што чакае на фестывалі?
Традыцыйна вялікую ўвагу арганізатары ў 2023 году надалі open-air канцэрту, выступам вогненных тэатраў і рэканструкцыі старажытных купальскіх традыцый і абрадаў. "СВЯТА СОНЦА" аб'ядноўвае ў сабе адразу некалькі асобных мерапрыемстваў, аб'яднаных агульнай канцэпцыяй:
- Фестываль агню і піратэхнікі;
- Open-air канцэрт з удзелам гуртоў ethnic/folk/folk-rock/folk-metal, а таксама сумежных напрамкаў;
- Вялікі кірмаш майстроў-рамеснікаў, этна-пляцоўкі, фотазоны, арт-аб'екты на купальскую тэматыку і спартыўныя зоны;
- Абрадавыя і забаўляльныя блокі на працягу ўсяго фестывалю.
Таймінг фестывалю
Афіцыйнае адкрыццё фестывалю "СВЯТА СОНЦА" адбудзецца 24 чэрвеня ў 11.00 і працягнецца да поўначы. Завяршальным этапам асноўнай праграмы будзе факельнае шэсце ўдзельнікаў і гасцей фестывалю да берага ракі Пціч, дзе традыцыйна запалаюць купальскія вогнішчы.
Хто будзе выступаць?
Музычная частка будзе прадстаўлена наступнымі калектывамі з Беларусі:
- «TRUBETSKOY»
- Іван Кірчук
- «Рокаш»
- «Племя»
- "Акваморта"
- "Alcyona"
- «Росквіт»
- "Frozen Garden"
Фестываль агню і піратэхнікі
Выступленне артыстаў пройдзе з 20.50 да 23.00. Вас чакае феерыя агню і піратэхнікі, яркія касцюмы і вобразы акцёраў, складаная тэхніка выканання і фантастычныя трукі на працягу 3-х гадзін будуць захапляць гасцей фестывалю. Выступяць:
- Вогнены цырк "KRESIVA",
- "ATOMA",
- Этнастудыя «Кетры»,
- Вогнены тэатр "ETERE",
- "REY SHOW"
- «INSANE»
Што яшчэ будзе на фестывалі?
• Горад майстроў (розныя майстэрні: кузня, ганчарная, збройная, апрацоўка каменя, саломапляценне, абрадавая лялька, ткацтва, ювелірная, манетны двор і шмат іншага).
• Купальскі кірмаш (тут вы знойдзеце вырабы традыцыйных рамесных майстэрняў).
• Этна-пляцоўка. Тут будуць узноўлены традыцыйныя абрады святкавання Купалля, варажбы, пляценне вянкоў, майстар-клас па абрадавых танцах і г.д.
• Карчма (ежа і напоі, як жа без гэтага).
• «Вясковая плошча”. Выступленні танцавальных і музычных калектываў, вулічных тэатраў, факіраў, перфомансы на купальскую тэму, майстар-класы па традыцыйных танцах і г.д.
• Інтэрактыўныя пляцоўкі (больш за 20 лакацый і атракцыёнаў).
Для гасцей фестывалю разгорнецца намётавы лагер (з 23 па 25 чэрвеня 2023 г.). Лагер будзе абсталяваны ўсім неабходным для камфортнага адпачынку на прыродзе: біяпрыбіральнямі, вадой, кантэйнерамі для збору смецця. Будзе магчымасць купіць дровы, узяць у арэнду намёт, спальныя прыналежнасці ці мангал. Будуць устаноўлены мабільныя душавыя кабіны з гарачай вадой.
Як дабрацца на фестываль?
Для зручнасці гледачоў будуць арганізаваны дадатковыя аўтобусныя рэйсы па маршруце "Мінск - Дудуткі - Мінск" і трансфер па маршруце "Рудзенск - Дудуткі - Рудзенск".