18-19 чэрвеня, ужо ў 5-ы раз, праходзіў традыцыйны купальскі фолк-фестываль "Свята Сонца - 2022”. Месца правядзення засталося нязменным – тэрыторыя музейнага комплексу "Дудуткі". Фестываль уключаў у сябе насычаную музычную частку, рэканструкцыю старажытных купальскіх традыцый і абрадаў, а таксама свята агню. Вядома не абышлося і без розных інтэрактываў, больш падрабязна ў гэтым артыкуле, фота прыкладаюцца.

Як прайшоў фестываль Свята Сонца 2022

Фестываль Свята Сонца 2022

Музычная частка

У гэтым годзе хочацца больш пагаварыць пра музыку і выканаўцаў. Лайнап арганізатары сабралі сапраўды выдатны, усе гурты максімальна падышлі пад фармат фестывалю і пакінулі прыемнае ўражанне.

Фестываль Свята Сонца 2022

Канцэртная частка Свята Сонца пачалася каля 16:00, адчыняла група Хмельны Вір, якія граюць сярэднявечную музыку. Нажаль, іх выступ не застаў.

Далей на сцэну выходзіў гомельскі гурт Бан-Жвірба, якой на здзіўленне раней не чуў, затое быў прыемны сюрпрыз. Іграюць даволі каларытны фольк-рок са сумессю народных песень.

Бан-Жвірба гурт

Бан-Жвірба на Свята Сонца 2022

Фестываль Свята Сонца ў Дудутках 2022

Для азнаямлення з гуртом:

Трэцімі на сцэну ўзняліся музыканты фольк-рок ансамбля Тутэйшая Шляхта. Іх музыка бурная сумесь, якая поўная наданняў, яркага вакалу, народных інструментаў і старадаўняга духу. Асабіста для мяне гурт быў адным з фаварытаў гэтага вечара.

Гурт Тутэйшая Шляхта

Тутэйшая Шляхта на Свята Сонца 2022

Свята Сонца 2022 у Дудутках.

Паслухайце трэкі гурта:

Да канца выступлення сармацкіх рокераў гледачы ўжо патроху разгайдаліся і былі гатовы слухаць гурт KaS. Аматары велапаездак і падарожжаў па Беларусі, даволі добра ведаюць трэкі калектыву, а энергічная музыка падняла нават самых лянівых.

Група KaS Беларусь

Свята Сонца 2022

KaS на Свята Сонца 2022

Адзін з самых папулярных трэкаў – “Ровар“, дарэчы не так даўно на яго выйшаў кліп, калі яшчэ не бачылі, то ён ніжэй:

Бурна праводзіўшы гурт KaS, гледачы з энтузіязмам сустрэлі фолк-музыкантаў PAWA, якія добра вядомы аматарам купальскіх і тэматычных фестываляў.

Свята Сонца Pawa 2022

Група Pawa

Гурт Pawa Свята Сонца 2022

Група Pawa

Для тых хто не знаём з творчасцю гурта:

PAWA закрывала першы блок музычнай часткі, пасля іх надышла чарга агню і піратэхнікі на Свята Сонца.

Вядучыя фестывалю Свята Сонца 2022
Вядучыя фестывалю Свята Сонца

Фаер шоу Свята Сонца 2022

У рамках гэтай часткі фестывалю выступілі правераныя і новыя калектывы, якія працуюць у жанры вогненнага шоу. Было шмат агню, феерверкаў, акрабатаў, танцаў і светлавых эфектаў.

Дудуткі Фаер Шоу

Пасля блока “агню” надышла чарга калектыву GUDA.

Гута Guda Свята Сонца

Гледачы вельмі добра прынялі народныя танцы і актыўна ўдзельнічалі. Мабыць на выступленне гэтага калектыву прыйшоўся апагей усяго фестывалю. Па сутнасці - гэта і правільна, як ніяк свята Купалле, хацелася спадарожную атмасферу з традыцыямі і самабытнай культурай.

Свята Сонца 2022 Гуда

Перад тым як госці фестывалю адправіліся факельным шэсцем да берага ракі Пціч, выступіў яшчэ адзін гурт, самы цяжкі, для тых у каго заставаліся сілы, – Aquamorta. (для азнаямлення адзін з кліпаў групы ніжэй)

Купальскія абрады Свята Сонца 2022

Бліжэй да 2 гадзін ночы запалалі купальскія вогнішча. Людзі вадзілі карагоды і спявалі песні, фінал фестывалю атрымаўся прыгожым і крыху містычным.

Як прайшло Свята Сонца 2022

Купале

Свята Сонца 2022

Арганізатары фестывалю: івэнт Агенцтва “Берсерк”, Аляксандр Рак, Музейны комплекс старажытных народных рамёстваў і тэхналогій “Дудуткі».

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя