Вёска Суботнікі знаходзіцца ў памежнай зоне з Літвой і адносіцца да Іўеўскага раёна, Гродзенскай вобласці. Адмысловай увагі тут варты неагатычны касцёл Святога Уладзіслава, пабудаваны ў самым пачатку 20 стагоддзя.

Касцёл Суботнікі

Сама назва “Суботнікі” замацавалася за вёскай яшчэ ў 1545 годзе, да гэтага мястэчка называласяГеранёны Манівідавы (у саміх Гераненах ёсць старажытны касцёл і замчышча Гаштольдаў).

Суботнікі касьцёл

Будаўніцтва касцёла распачалі ў 1900 годзе на месцы драўлянага папярэдніка і скончылі ўжо праз некалькі гадоў.

Вёска Суботнікі

Працы вяліся на грошы і пры ўдзеле Умястоўскіх, чый фамільны маёнтак знаходзіўся ў Жамыслаўе.

Суботнікі касьцёл

Па сваёй архітэктуры храм даволі тыпавы прыклад неагатычнай архітэктуры першай паловы 20 стагоддзі. Цэнтральнае месца займае трох'ярусная вежа-званіца, завершаная высокім шатровым шпілем.

Касцёл у суботніках.

Сцены ўпрыгожаны і ўмацаваны контрфорсамі па ўсім перыметры. Па баках будынка размяшчаюцца сіметрычныя сакрыстыі, а ўвесь аб'ём завяршаецца пяціграннай апсідай.

Неагатычны касцёл Святога Уладзіслава ў вёсцы Суботнікі

Неагатычны касцёл Святога Уладзіслава ў вёсцы Суботнікі

Даволі цікавы і рэдкі выпадак: за перыяд свайго існавання касцёл фактычна не закрываўся, хаця і моцна пацярпеў у перыяд Другой сусветнай вайны.

Як выглядаў касцёл у Суботніках стары здымак
1941 год, крыніца: be.wikipedia

З 62 па 80-ыя гады ў храма не было ксяндза, але прыхаджане працягвалі падтрымліваць і сачыць за касцёлам.

Храм у суботніках.

Касцёл Святога Уладзіслава дзейны і адкрыты для ўсіх жадаючых. Суботнікі ад Мінска знаходзяцца ў 140 кіламетрах, дарога зойме каля 2 гадзін, па шляху пралягаючы праз Лаздуны и Пяршаі.

Больш цікавых месцаў і славутасцяў Беларусі на мапе.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя