Звычайны шпак (Sturnus vulgaris) - птушка сімвалічная, якая асацыюецца з надыходам вясны. Знешне мае невялікія памеры, у сярэднім крыху больш за 20 сантыметраў, насычана чорную афарбоўка з металічным адлівам і крапінкамі крэмавага колеру. Гэтыя крапінкі добра прыкметныя ў канцы зімы - пачатку вясны, а затым пасля лінькі амаль знікаюць.
Акрамя таго чым бліжэй сезон размнажэння - тым святлей становіцца дзюба. Ад чорна-бурага да жоўтага, звярніце ўвагу на здымак ніжэй.
У Беларусі шпак на зіму ляціць у вырай. Бліжэй да вясны спачатку вяртаюцца самцы і рыхтуюць гнёзды, а затым ужо прылятаюць самкі.
Шпакі - выдатныя пераймальнікі спеву іншых птушак, запазычаючы гукі яны ствараюць унікальныя "мелодыі", якія таксама па-свойму сталі іх візітнай карткай.
Цікаўны факт: звычайнага шпака ў 2020 годзе абралі прыродным сімвалам Глыбоцкага раёна, Віцебскай вобласці.
Домікі для птушак у народзе называюць "шпакоўнямі", але часта не задумваюцца што будуюць іх часта менавіта для шпакоў (адсюль і назва). Гэтыя птушкі з задавальненнем селяцца ў такіх штучных гнездах. Раней нават было павер'е: чым багацей шпакоўню ўсталюеш - тым лепш будзе жыллё.