13 ліпеня ў Маладзечна адкрылася «Вуліца стрыт-фуду»! Праект, які на адной вуліцы аб'ядноўвае 12 рэстаранаў. Таксама крэатыўная прастора для выставак, лекцый і вулічных выступаў. Да адкрыцця вуліцу распісалі графіці мастакі з розных краін свету. Цяпер колькасць малюнкаў тут не меншая, чым на мінскай Кастрычніцкай.

Першым івентам на "Вуліцы стрыт-фуду" стаў гастра фестываль. У ім прынялі ўдзел 7 рэстаранаў з азіяцкай, беларускай, мексіканскай кухнямі. У летні сезон арганізатары абяцаюць праводзіць на вуліцы лекцыі, выставы і выступленні вулічных музыкантаў.

Яшчэ ў 2017-м Маладзечне стаў негалоснай сталіцай стрыт-фуду. Фудхантэры з Мінску даведаліся пра лацінаамерыканскія бургеры з мясцовай закусачнай "Сабросо" і ўславілі іх на ўсю Беларусь. Стваральнікі праекту, у сваю чаргу, шукалі месца, дзе маглі б стварыць крэатыўную прастору. Карты сышліся, і гэтым месцам было вырашана зрабіць вуліцу Францыска Скарыны. Так і зьявілася “Вуліца стрыт-фуду”.

Ідэя праекта ўпершыню была прадстаўлена ў 2018 годзе на конкурсе сацыяльных праектаў Social Weekend, дзе арганізатары атрымалі фінансавую падтрымку ў 10 000 рублёў ад velcom A1. Атрыманыя сродкі дапамаглі зрабіць вуліцу камфортнай для адпачынку.

«Мы рады падтрымаць яскравы рэгіянальны праект, які аб'яднаў прадстаўнікоў розных гарадскіх супольнасцяў. У свеце замецены трэнд на развіццё малых гарадоў, сталіцы перастаюць быць адзіным цэнтрам прыцягнення. Многія жыхары Маладзечна пранікліся праектам, сталі валанцёрамі і дапамагалі з рэалізацыяй ідэі. Мы спадзяемся, што прыклад «Вуліцы стрыт-фуду» натхніць на рэалізацыю падобных ініцыятываў мясцовыя суполкі з іншых гарадоў. Беларусі», – адзначыў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom | A1 Мікалай Брэдзелеў.

За візуальнае афармленне праекту адказвалі вулічныя мастакі з розных краін: так на вуліцы з'явіліся 48 графіці ад майстроў з Італіі, Люксембурга, Азербайджана, Расіі і Беларусі. Праект таксама атрымаў яшчэ адзін вядомы сімвал: ім стаў улюбёнец гараджан кот Францыска, у гонар якога нават думаюць перайменаваць вуліцу.

«Падрыхтоўка праекта заняла ў нас крыху менш за год. За гэты час мы дабіліся таго, каб частка вуліцы стала пешаходнай, разам з камандай і з дапамогай валанцёраў устанавілі вулічную мэблю, заняліся азеляненнем і асвятленнем, з'явілася месца і для музыкантаў. — расказвае Ганна Холад, арганізатар вуліцы стрыт-фуду. - Нам важна было стварыць паўнавартасную гарадскую арт-прастору, дзе змогуць праходзіць лекцыі, выставы і канцэрты., даступныя для ўсіх, дзе людзі змогуць весела і цікава бавіць час».

З Мінска да вуліцы стрыт-фуду ў Маладзечне можна дабрацца некалькімі спосабамі:

  • На электрычцы з цэнтральнага чыгуначнага Вакзала за 1 гадзіну 45 хвілін ~ 4 – 5 BYN. На маршрутцы з д/с Дружная за 1 гадзіну 20 хвілін ~ 3,5 - 4,5 BYN.
  • Або на аўтамабілі пры дапамозе навігатара.

Адрас: г. Маладзечна вул. Ф.Скарыны, 14 (арыенцір - міні-рынак МС "Спадар")

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя