Мабыць адзін з самых вядомых страчаных архітэктурных помнікаў Беларусі - гэта касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі, больш вядомы як Фара Вітаўта. Адкуль такая назва “Фара” і чаму Вітаўта? Лічыцца, што першы драўляны каталіцкі храм у Гродне заклаў менавіта гэты Вялікі літоўскі князь яшчэ ў 1398 годзе, дарэчы горад тады быў большай часткай праваслаўным. Тэрмін “Фара” прымяняецца звычайна да самых старых ці галоўных храмаў горада, напрыклад сёння фарай называюць іншы гродзенскі касцёл – Святога Францішка Ксаверыя.

Гарнізоны касцёл каля Гродна

Будаўніцтва каменнага храма пачалося па загаду Стэфана Баторыя ў другой палове 16 стагоддзя. Масіўны касцёл з гатычнымі рысамі, велічнай вежай, скатным дахам і спічастымі вокнамі адразу стаў дамінантай у забудове горада.

Фара Вітаўта ў Гродне
месца дзе знаходзілася Фара Вітаўта

Што цікава, да рынкавага пляца (яна ж галоўная плошча) храм размяшчаўся апсідай, а вось да замку Баторыя - фасадам.

Памятны знак страчанага храма ў Гродне.

Цікава выглядала і афармленне сцен касцёла, нешта падобнае можна сёння ўбачыць у Міры ды Мураванцы. Адкрытыя нетынкаваныя сцены з чырвонай цэглы спалучаліся з афарбаванымі ў белы дэкаратыўнымі элементамі (пілястрамі, нішамі, аркамі).

Месца дзе знаходзілася Фара Вітаўта

У першай палове 19 стагоддзя пачынаецца праваслаўны віток у гісторыі гродзенскага касцёла. З 1804 па 1919 год храм дзейнічаў ужо ва ўлонні праваслаўнай царквы. Такая змена вядома адбілася і на архітэктуры. Першая перабудова адбылася ў 1807 годзе, тады ж Фара Вітаўта пераасвячона ў сабор Святой Сафіі.

Страчаная спадчына Гродна

У 1870 годзе сабор ізноў перабудоўваюць, па праекце Сяргея Пятровіча Гур'ева, які да таго часу ўжо паспеў паўдзельнічаць у перабудове шматлікіх каталіцкіх храмаў Гродзенскай губерні. Аднак самая грунтоўная рэканструкцыя ў традыцыях рускай праваслаўнай царквы адбывалася з 1896 да 1899 года.

Сафійскі сабор каля Гродна

Менавіта тады храм набыў тое аблічча, якое сустракаецца на старажытных паштоўках і здымках.

Дзе быў Сафійскі сабор у Гродне

Пасля 1919 года шматпакутны храм вяртаюць каталіцкай парафіі, пачынаецца чарговая рэканструкцыя са спробай вярнуцца да больш аўтэнтычнага аблічча з гатычнымі рысамі.

Страчаная спадчына ў Гродне
Так выглядаў касцёл пасля 1919 года

Усе змены ў архітэктуры касцёла добра задакументаваны на мностве здымкаў таго часу.

Фара Вітаўта памятны знак

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны старажытны храм знаходзіўся ў не самым лепшым выглядзе, а яго аднаўленне не планавалі. У выніку, на вялікі жаль, унікальны помнік архітэктуры вырашылі ўзарваць і сцерці з гісторыі Гродна. Прачнуўшыся 30 лістапада 1961 года жыхары горада ўбачылі толькі горы цэглы і абломкі храма.

Дзе была Фара Вітаўта ў Гродне

У 2014 годзе на месцы касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі ўсталявалі памятны знак, ніжэй кропка дзе знаходзіўся гэты храм:

Гродна ўнікальны і адзін з найпрыгажэйшых гарадоў Беларусі, вось спіс цікавых і незвычайных славутасцяў, якія варта паглядзець (акрамя самых вядомых і відавочных).

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя