Зніч, дэманы і русалкі: у Viber з'явіўся стыкерпак на аснове беларускіх міфаў з традыцыйнымі паганскімі багамі, дамавікамі і русалкамі. Персанажы запазычаны ў самага знакамітага і містычнага графіка, заслужанага мастака Беларусі Валерыя Славука. Менавіта ён амаль 30 гадоў таму стварыў харызматычныя вобразы Злыдня, Зніча, Дзікіх людзей.

Бясплатны стыкерпак на аснове персанажаў з міфаў БеларусіНапэўна, многім гэтыя вобразы здадуцца знаёмымі - Валерый Славук ілюстраваў шмат як дзіцячых кніг, так і энцыклапедый. Дарэчы, арыгіналы часткі гэтых работ захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, а таксама ў прыватных галерэях па ўсім свеце!

Міфы стыкеры

Міфы стыкеры

Мяркуючы па ўсім, стыкерпак арыентаваны на аўдыторыю, якая цікавіцца нацыянальнай гісторыяй і культурай.

Ну а сёньня беларускі пантэон нядрэнна ўпісаўся ў бягучы гістарычны момант з ягоным запытам на нацыянальную ідэнтыфікацыю.

Стыкерпак можна спампаваць для Viber. Для спампоўкі адскануйце QR-код, акрамя стыкераў вы аўтаматычна падпішыцеся на інфармацыйную групу сайта Smartpress.

Цікава, што ўладальнікам стыкерпака з'яўляецца не Валерый Славук, мастак толькі даў дазвол на выкарыстанне яго вобразаў.

5 2 галасы
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары