Высокае - гэта самы заходні горад Беларусі, які знаходзіцца ў Камянецкім раёне, Брэсцкай вобласці. Тут можна ўбачыць цікавыя помнікі архітэктуры, у большасці сваёй звязаныя з Сапегамі і Патоцкімі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё Высокага. У гэтым артыкуле прапаную акунуцца ў атмасферу першай паловы 20 стагоддзі і паглядзець як выглядаў горад у той перыяд на старых здымках. Пачаць прапаную з Высокаўскага замка, закладзенага яшчэ ў сярэдзіне 17 стагоддзя.

Брама і гісторыя замка Сапегаў
Здымак 1917 года, на заднім плане бачна брама замка.
Брама і гісторыя замка Сапегаў
Той жа год, але паркавы фасад.
Высокае, Брэсцкая вобласць
Вось так брама выглядае зараз.

На наступным здымку ўвагу прыцягваюць руіны невядомага будынка (сам замак размяшчаўся на месцы сённяшняга стадыёна).

Брама і гісторыя замка Сапегаў
1917 год, верасень. Фота зроблена з боку сцэны.
Брама і гісторыя замка Сапегаў
Здымак 30-ых гадоў, з архіву Аляксандра Невара. Магчыма на фота апошнія з прадстаўнікоў Патоцкіх, якія жылі ў Высокім да 39 года.

Не менш цікава паглядзець і на палац-сядзібу Патоцкіх, якую пачалі будаваць якраз на замену замку Сапегаў.

Палац Патоцкіх-Сапег у горадзе Высокае.
Парадны бок, здымак 1934 года з калекцыі Biblioteka Narodowa DŻS XII

Звярніце ўвагу на бакавыя афіцыны. У першай палове 20 стагоддзя яны былі жылыя і злучаліся калідорамі з сядзібным домам.

Сядзіба ў Высокім на старых фота.

Шасцікалонныя порцікі заклалі ўжо ў пасляваенны час.

Як выглядала Высокае на старых здымках?
Фота зроблена да 1920 года.
Флігель Патоцкіх Высокае
Так левая афіцына выглядае сёньня, правая не захавалася.
Палац у Высокім
Рэдкі здымак 1913 года - інтэр'ер гасцінай, у правай частцы верагодна Марыя Патоцкая.
Палац Патоцкіх-Сапег у горадзе Высокае стары здымак
Брама і вартоўня.

Сядзіба ў горадзе Высокае Беларусь.

Зімовы від на паркавы бок сядзібы Патоцкіх.

Сядзіба Сапегаў у Высокім.
фота да 1918 года
Старыя здымкі горад Высокае
Здымак 30-ых гадоў, паркавы бок сядзібнага дома, на пярэднім плане хутчэй за ўсё нехта з дзяцей Патоцкіх.

Далей прапаную паглядзець на цэнтральную частку горада Высокае, дзе кіпеў гандаль і бурна ішло будаўніцтва.

Гандлёвыя рады ў цэнтры горада Высокае
Вуліца Рынкавая і гандлёвыя рады ў 30-ых гадах. Фота з калекцыі Esther Kaplan.
Як выглядаў горад Высокае ў пачатку 20-га стагоддзя?
Процілеглы бок Рынкавай вуліцы з цаглянымі двухпавярховымі дамамі, некаторыя можна ўбачыць і сёння.
Гандаль у цэнтры горада Высокае, старыя здымкі
На заднім плане будынак, які лёгка могуць пазнаць мясцовыя жыхары - тут знаходзіцца крама і бар "Верас".

Усё тое ж месца - Рынкавая плошча, але ўжо позняй восенню 1934 года.

Высока-Літоўск
крыніца: Archiwum Akt Nowych. 2/109/0/2.1/231

Адна з галоўных славутасцяў у Высокім - гэта старадаўні Траецкі касцёл, які перажыў мноства перабудоў і змен.

Як раней выглядаў касцёл у Высокім.
Так касцёл выглядаў у 1933 годзе.
Траецкі касцёл Высокае
Так выглядае ў 2022 годзе.

У жніўні 1933 года масцяць вуліцу Царкоўную (цяпер Камсамольская).

Высокае будаўніцтва дарогі каля царквы
крыніца: Archiwum Akt Nowych
Млын у Высокім
1933 год, усё той жа жнівень, і ўжо гатовы ўчастак дарогі, бліжэй да Рынкавай. Звярніце ўвагу на высокі будынак вадзянога млына (не захаваўся).

Мясцовая моладзь на рацэ Пульва.

Рака Пульва, старое фота
1934 год, фота з архіваў: Archiwum Akt Nowych. 2/109/0/2.1/231

Вучні малітоўнай школы на фоне царквы.

Высока-Літоўск стары здымак
1934 год.

Усе класы школы, магчыма фатаграфія зроблена на фоне былога кляштара баніфратаў.

Высока-Літоўск
здымак з архіваў: Archiwum Akt Nowych. 2/109/0/2.1/231

Для тых хто жадае лепш пазнаць заходнюю частку Брэсцкай вобласці прапаную ўзяць на нататку месцы з турыстычнага маршруту "Трыкутнік" з Брэста.

5 3 галасы
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
2 Каментарыі
старыя
новыя больш за ўсё +
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары
Уільям Блэк
Уільям Блэк
1 год таму

Нажаль занадта павярхоўна праведзена праца. Занадта шмат здагадак, калі інфармацыя па ўсіх фота, ды што і хто на іх знаходзіцца ў адкрытым доступе. PS назва горада Высока-Літоўск, а ніяк не Высокае-Літоўск…

Henry Neugass
Henry Neugass
10 месяцаў таму

Мая сям'я можа адсюль, і я збіраю інфармацыю аб горадзе і яе па-WWII рэсiянтам на vysokoye.org (= wysokie-litewskie.org). I would very much like to discuss this material in detail.