Высокае - гэта самы заходні горад Беларусі, які знаходзіцца ў Камянецкім раёне, Брэсцкай вобласці. Тут можна ўбачыць цікавыя помнікі архітэктуры, у большасці сваёй звязаныя з Сапегамі і Патоцкімі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё Высокага. У гэтым артыкуле прапаную акунуцца ў атмасферу першай паловы 20 стагоддзі і паглядзець як выглядаў горад у той перыяд на старых здымках. Пачаць прапаную з Высокаўскага замка, закладзенага яшчэ ў сярэдзіне 17 стагоддзя.
На наступным здымку ўвагу прыцягваюць руіны невядомага будынка (сам замак размяшчаўся на месцы сённяшняга стадыёна).
Не менш цікава паглядзець і на палац-сядзібу Патоцкіх, якую пачалі будаваць якраз на замену замку Сапегаў.
Звярніце ўвагу на бакавыя афіцыны. У першай палове 20 стагоддзя яны былі жылыя і злучаліся калідорамі з сядзібным домам.
Шасцікалонныя порцікі заклалі ўжо ў пасляваенны час.
Зімовы від на паркавы бок сядзібы Патоцкіх.
Далей прапаную паглядзець на цэнтральную частку горада Высокае, дзе кіпеў гандаль і бурна ішло будаўніцтва.
Усё тое ж месца - Рынкавая плошча, але ўжо позняй восенню 1934 года.
Адна з галоўных славутасцяў у Высокім - гэта старадаўні Траецкі касцёл, які перажыў мноства перабудоў і змен.
У жніўні 1933 года масцяць вуліцу Царкоўную (цяпер Камсамольская).
Мясцовая моладзь на рацэ Пульва.
Вучні малітоўнай школы на фоне царквы.
Усе класы школы, магчыма фатаграфія зроблена на фоне былога кляштара баніфратаў.
Для тых хто жадае лепш пазнаць заходнюю частку Брэсцкай вобласці прапаную ўзяць на нататку месцы з турыстычнага маршруту "Трыкутнік" з Брэста.
Нажаль занадта павярхоўна праведзена праца. Занадта шмат здагадак, калі інфармацыя па ўсіх фота, ды што і хто на іх знаходзіцца ў адкрытым доступе. PS назва горада Высока-Літоўск, а ніяк не Высокае-Літоўск…
Мая сям'я можа адсюль, і я збіраю інфармацыю аб горадзе і яе па-WWII рэсiянтам на vysokoye.org (= wysokie-litewskie.org). I would very much like to discuss this material in detail.
Добры дзень! Можа ў каго ёсць фатаграфіі горада Высокае? Я хацеў бы купіць!