Калісьці ў Сенненскім раёне, у мястэчку з гучнай назвай Беліца, знаходзіўся адзін з найбагацейшых маёнткаў Віцебшчыны. Сёння пра тыя часы нагадваюць руіны сядзібы Свяцкіх у аграгарадку Пламя. З тапонімамі праўда ёсць невялікая блытаніна, маёнтак які называўся Беліца ў савецкі час быў раздроблены на Старую, Новую, Малую і ўжо пазней вёску Пламя (Полымя). У летапісе сустракаюцца згадванне аб гэтых землях і адносяцца да першай паловы 16 стагоддзя. Сярод вядомых уладальнікаў: Глебавічы, Зяновічы, Сапегі і вядома Свяцкія – з імем якіх звязана тая самая сядзіба з незвычайнай васьміграннай вежай.

Сядзіба Свяцкіх "Старая Беліца"

Як выглядаў палац Свяцкіх
Старыя здымкі з альбома “Album zdjęć rodziny Świackich z Bielicy”, прыблізна 1912 год

Мяркуецца, што першым уладальнікам Беліцы са Свяцкіх быў Іосіф (сярэдзіна 19 стагоддзя). Менавіта ён пачаў будаўніцтва класічнага сядзібнага дома, заклаў спіртзавод, а таксама цагляную фабрыку, сырзавод, карчму і пейзажны парк.

Вёска Полымя, Віцебская вобласць

Сядзіба Свяцкіх "Старая Беліца" ў вёсцы Пламя (Полымя)
Старыя здымкі з альбома “Album zdjęć rodziny Świackich z Bielicy”, 1912-14 гг.

Працы па пашырэнні маёнтка працягнуў Карл Свяцкі, сын Іосіфа. Так будаўніцтва вежы з порцікам - яго заслуга. Будавалася яна з 1909 па 1911 гады, як і ўся сядзіба з фірмовай цэглы Свяцкіх, якую выраблялі якраз у Беліцы. Пахадзіўшы па руінах былога палаца без праблем можна адшукаць кляймо на цэглах.

Старадаўняя цэгла ў вёсцы Палымя.

Для работ над вежай Карл запрасіў польскага архітэктара Уладзіслава Мячкоўскага. Гэта незвычайная пабудова служыла своеасаблівай майстэрняй для Станіслава Свяцкага.

Сядзіба Полымя

Палац Свяцкіх меў каля 18 пакояў з даволі простымі інтэр'ерамі, але багатым зместам. Тут і рэдкія калекцыйныя прадметы, бібліятэка са старымі кнігамі, карціны, рарытэтная мэбля.

Як выглядала сядзіба Свяцкіх унутры.
Стары здымак з альбома “Album zdjęć rodziny Świackich z Bielicy”, першая палова 20арт.
Як выглядаў палац Свяцкіх унутры.
Стары здымак з альбома “Album zdjęć rodziny Świackich z Bielicy”, першая палова 20арт.

З прыходам савецкай улады ў 1917 годзе сядзіба была нацыяналізавана, а прадстаўнікі роду Свяцкіх спешна выехалі ў Варшаву. Усе гаспадарчыя пабудовы і прадпрыемствы сталі асновай будучыні саўгаса "Пламя" і "Старая Беліца". У самым сядзібным доме спачатку навучаліся будучыя трактарысты, падчас Другой сусветнай вайны - немцы ўладкавалі штаб, затым школа, Дом Культуры, бібліятэка.

Руіны сядзібы Полымя

Як гэта часта бывала ў канцы 80-90ых, струхлелыя старадаўнія маёнткі проста кідалі на апеку прыроды і мясцовых жыхароў. Праўда гісторыя палаца ў Беліцы крыху адрозніваецца – тут сапраўды былі спробы адрэстаўраваць спадчыну, але працы так і не скончылі, рэстаўратары паспелі зняць толькі стары дах. Верагодна гэта толькі паскорыла разбурэнне сядзібы.

Руіны сядзібы Полымя

Ёсць і цікавы гістарычны факт: у першай палове 20 стагоддзя, з 1903 па 1904 гады, у Старой Беліцы працаваў Іван Дамінікавіч Луцэвіч, будучы паэт Янка Купала.

Сядзіба Полымя

Самыя апошнія размовы аб аднаўленні будынка адносяцца да 2009 года. Тады латвійская кампанія амаль дамовілася з Сененскім выканкамам і нават склала праект рэканструкцыі, але і гэтыя працы не пачаліся. У выніку да 2023 года ад сядзібы засталіся руіны, якія ўсё больш складана супаставіць са старымі здымкамі з архіва сям'і Свяцкіх.

Закінутая сядзіба Полымя

Руіны Свяцкіх "Старая Беліца"

Не абышлося гэтае месца і без легенды аб скарбе Напалеона. Па чутках Карл Свяцкі вылавіў амаль 800 пудоў каштоўнасцяў, якія нібы адступаючы палкаводзец схаваў у мясцовым возеры. Амаль напэўна гэта моцна перабольшаная байка, бо 800 пудоў гэта амаль 13 тон, што фізічна немагчыма.

Сядзіба Старая Беліца.

Руіны палаца знаходзяцца каля невялікага вадаёма, ад трасы Р15 хвілін 5 язды, ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

Калі будзеце ў гэтых краях, то рэкамендую таксама заехаць паглядзець горад Сянно і Белую царкву на востраве.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары