Першапачаткова сабор у Мінску будаваўся як касцёл, які ўваходзіць у комплекс жаночага манастыра. бернардынак. Храм заклалі яшчэ ў 1642 годзе, аднак дабудавалі толькі праз 45 гадоў. Пасля моцнага пажару 1742 года манастыр часткова перабудаваны і рэканструяваны, але сваё першапачатковае аблічча і архітэктуру віленскага барока захаваў.
У сярэдзіне 19 стагоддзя, манашак ордэна перавялі ў Нясвіж, а касцёл у 1860 годзе стаў праваслаўнай царквой. З 1870 тут пачынае дзейнічаць мужчынскі манастыр.
Як і многія іншыя храмы Беларусі, Сабор Сашэсця Святога Духа закрываюць у першай палове 20 стагоддзя. Спачатку манастыр - у 1922 года, а крыху пазней і ўвесь прыход.
Службы ў храме адновяцца падчас акупацыі Мінска, а пасля вызвалення горада, царква набудзе статус кафедральнага сабора. (да гэтага галоўным храмам Мінска лічыўся Петрапаўлаўскі сабор на Нямізе).
Дзіўна, але за савецкім часам сабор не толькі не зачынілі, а нават цалкам адрамантавалі. Ізноў устанавілі крыжы на вежах, правялі капітальны рамонт і перанеслі многія праваслаўныя рэліквіі з іншых храмаў Мінска.
Сёння Сабор Сашэсця Святога Духа - гэта адна з галоўных славутасцяў сталіцы.
Што яшчэ паглядзець у Верхнім горадзе? Побач з саборам знаходзіцца касцёл святога Язэпа, крыху наводдаль касцёл Дзевы Маріі. Таксама вы можаце абраць цікавыя экскурсіі па Мінску.