Гіль (Снягір) - прыгожая птушка невялікіх памераў, 15-17 сантыметраў, якую даволі лёгка апазнаць. Так адметная рыса самцоў - яркае насычанае чырвонае брушка, шыя і нават шчочкі. Самка наадварот мае цёмную афарбоўку са спалучэннямі карычневага, шэрага і бурага. На дрэвах і ў палёце самку гіля значна складаней выявіць чым самца.


У Беларусі, Pyrrhula pyrrhula, можна сустрэць круглы год, як у лясных масівах, так і ў гарадскіх парках. Аднак узімку гіля ўбачыць значна лягчэй, яркая афарбоўка ў гэтым вельмі дапамагае.
Акрамя рознага насення і пупышак дрэў, снягіры аматары ягад, асабліва рабіны. Таму як і драздоў-рабіннікаў іх варта выглядваць на пладовых дрэвах.
Звычайны гіль датычыцца да атрада вераб'інападобных з сямейства ўюрковых, птушка пеўчая.