Cкейтпарк у Серабранцы. Боль і слёзы.

Працягваючы тэму скейтпаркаў у Мінску раскажам пра тое, якія варыянты ёсць у сталіцы Беларусі ў 21 стагоддзі. Некалькі гадоў таму ў Лошыцы было вырашана пабудаваць вялікі скейтпарк для жыхароў Ленінскага раёна. Як атрымалася? Дрэнна і, здавалася, што горш зрабіць нельга, але аказваецца можна. З-за скаргаў жыхароў парк перавезлі ў іншае месца і без шуму адкрылі для ўсіх ахвочых.

Пачнём з адзінага плюсу. месцазнаходжанне абрана выдатна. Побач вадаём, няма жылых дамоў, зручна дабірацца. Напэўна, тыя, хто перавозіў парк не абапіраліся на зручнасць, а мэта была проста вывезці горкі далей. Але выпадкова выбралі сапраўды добрае месца.

Пакрыццё. Па версіі людзей адказных за парк, менавіта так выглядае пакрыццё для скейтпарку - яго няма.

Якасць. Цікавы момант скейтпарка ў Серабранцы - гэта дваякае стаўленне вытворцаў.

Відаць, што нехта карыстаўся інтэрнэтам і спрабаваў разабрацца што такое “скейтпарк”. Але выканаўшы палову прац па праекце, супрацоўніка замянілі і перадалі Васілю Крыварукаму.

Для Васіля пастаўленая задача выглядала элементарнай. Складзены новы праект і ўзгоднены ва ўсіх вышэйшых інстанцыях, нараканняў няма.

Дакументы перададзены зваршчыку Генадзю Ніколі аскейтпарках не чуў і ў самыя кароткія тэрміны заказ быў выкананы.

Яркія і прыгожыя горкі занялі сваё ганаровае месца ў парку Серабранцы.

Як разумееце магчымасць катання ў гэтым скейтпарку не варта абмяркоўваць. Мабыць, у адказных за будаўніцтва знойдзецца свая праўда, але дзе сумленне? Памятайце, увесь люты трэш, які вы будуеце, спісваеце і ўзгадняеце забівае цэлую культуру. Шчыра хочацца верыць, што падобныя перажыткі чалавечай ляноты і тупасці застануцца ў мінулым.

А вось тут можна пачытаць пра скейтпарк у Новай Баравой, але яго ўжо там няма, а дарэчы дзе ён?

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары