На вуліцы Рэвалюцыйная ў Віцебску не так даўно адбылося ўрачыстае адкрыццё адноўленай з руін сінагогі. Старадаўні помнік архітэктуры доўгія гады стаяў у напаўразбураны, аднак стараннямі мясцовай яўрэйскай дыяспары і неабыякавых грамадзян будынку змаглі вярнуць першапачатковае аблічча. Вялікую Любавіцкую сінагогу пабудавалі на вуліцы Рэвалюцыйная (на момант будаўніцтва назва вуліцы была Вялікая Іллінская) у канцы 19 – першай палове 20 стагоддзі.

Вялікая Любавіцкая сінагога

Вялікая Любавіцкая сінагога ў Віцебску

Ёсць цікавы факт аб гэтай сінагозе, які ўзгадываюць амаль у любой крыніцы: мяркуецца, што менавіта сюды хадзіў бацька Марка Шагала. Легендарны віцебскі мастак жыў і нарадзіўся літаральна за некалькі дамоў ад гэтай сінагогі.

Сінагога ў Задзвінні Віцебск

Па сваёй форме віцебская сінагога мае традыцыйную архітэктуру для такіх аб'ектаў.

Славутасці Віцебска - сінагога

Сам будынак адбудоўвалі амаль з нуля, бо стан муроў жадаў лепшага, затое падчас аднаўленчых прац выкарыстоўвалі аўтэнтычную цэглу.

Адноўленая сінагога ў Віцебску

Вядома што сінагогу закрылі яшчэ ў 20-ых гадах мінулага стагоддзя, а саму пабудову перапрафілявалі пад патрэбы аэраклуба. Затым будынак перабудавалі, спрасціўшы архітэктуру, і аддалі пад звычайныя прамысловыя склады. У пасляваенныя гады неабходнасць у гэтым аб'екце знікла і сінагогу папросту закінулі. Працэс разбурэння моцна паскорыўся, калі абваліўся дах у канцы 90-ых.

Вялікая Любавіцкая сінагога ў Віцебску

Сёння сінагога ўжо папоўніла спіс славутасцяў Віцебска, рэкамендуемых да наведвання. Пры жаданні можна ўзяць экскурсію і зазірнуць унутр, а таксама даведацца аб гісторыі яўрэйскай абшчыны Віцебска.

Сінагогіальны двор у Віцебску

Аб'ект знаходзіцца ў Шагалаўскім квартале, на вуліцы Рэвалюцыйная 10, ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

Калі будзеце ў гэтым горадзе раю таксама наведаць музей у ратушы і паглядзець Успенскі сабор.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя