Шклоў 18-19 стагоддзя - гэта адзін з цэнтраў габрэйскага грамадства на тэрыторыі Беларусі. Амаль палова жыхароў горада таго часу былі яўрэямі. Габрэям належала і большая частка нерухомасці Шклова. Ад іх жа паступала значная частка грошай у мясцовы бюджэт ад гандлю. Таму абсалютна нядзіўна, што ў Шклове існавала сінагогаі нават не адна.

Шклоўская сінагога

Месцы Шклова - былая сінагога

Калі казаць з пункту гледжання славутасцяў, то цікавасць выклікае будынак на вуліцы Дзікуна 99. Гэтая каменная сінагога была пабудавана яшчэ ў 1790 годзе, але сустракаюцца і больш смелыя здагадкі - сярэдзіна 17 стагоддзя.

Былая сінагога ў Шклове

Пасля рэвалюцыі 1917 года ў Шклове быў значны адток яўрэйскага насельніцтва. У асноўным з'яжджала моладзь.

Славутасці Шклова - былая сінагога

Шклоў Сінагога

Сінагогу закрылі ў 1930 годзе, будынак з часам сталі выкарыстоўваць пад патрэбы горада і значна перабудавалі. Ад старога выгляда засталіся толькі агульныя рысы. Першапачаткова будынак выглядаў масіўна і нечым нагадваў слонімскую сінагогу.

Сінагога Шклова

Даволі часта выходзіць блытаніна са Шклоўскімі сінагогамі і старымі здымкамі. Напрыклад ніжэй на здымку – Вялікая сінагога Шклова, ад яе нічога не захавалася.

Сінагога Шклова
Вялікая сінагога. Фота да 1929, крыніца: глобус Беларусі, архіў Kazimier Lachnovič

Таксама за Вялікую сінагогу часта прымаюць будынак на вуліцы Інтэрнацыянальная 64, там зараз працуе прадпрыемства маслазавода.

Сінагога Шклоў

Сёння, будынак ужо былой сінагогі выкарыстоўваюць часткова пад нейкую вытворчасць. Пра тое, што гэта старажытны аб'ект нагадвае толькі таблічка "Гістарычная спадчына". Ніжэй кропка з размяшчэннем на мапе:

У Шклове яшчэ будзе цікава паглядзець ратушу і касцёл. Іншыя славутасці Беларусі на мапе.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя