У гістарычным цэнтры пасёлка Ружаны часткова захаваўся сінагагальны двор. Заснаваны яшчэ ў 18 стагоддзі. Уключаў 3 сінагогі, школу, хедэр, малельню і тэатр. Сёння ад усяго комплексу ацалелі толькі 2 будынкі.
Тэрыторыя дзе знаходзіцца ружанская сінагога належыць аўтабазе, таму праход можа быць абмежаваны.
Высокі аднапавярховы будынак, з арачнымі вокнамі, быў пабудаваны ў другой палове 19 стагоддзя, у архітэктурным стылі эклектыка. Па праекце гэтая сінагога падобная на слонімскай.
Побач ніжэйшы мураваны будынак - малая сінагога канца 18 стагоддзя.
Сінагогальны двор у Ружанах дзейнічаў да 1940 года. Пасля гэтага сінагогі былі зачыненыя, а большасць габрэйскага насельніцтва забіта падчас нямецкай акупацыі.
Прыгожыя будынкі сінагог у савецкім часе выкарыстоўвалі як склады і майстэрні. Іх стан з кожным годам толькі пагаршалася. У нейкі момант вялікую сінагогу і зусім закінулі. У малой, размяшчаецца адміністрацыя аўтабазы.
Знаходзіцца гэтая славутасць у самым цэнтры Ружан, наадварот Петрапаўлаўскай царквы.
Калі будзеце ў Ружанах, то абавязкова наведайце палац Сапегаў. Іншыя цікавыя месцы Беларусі.