Ашмяны- багаты на славутасці і цікавыя месцы населены пункт. Тут у цэнтры горада размешчаны найпрыгожы касцёл святога Міхала Арханёла і Васкрасенская царква. Крыху далей каларытныя руіны касцёла францысканцаў, а за горадам сядзіба Стругача. Сярод іншага варта вылучыць яшчэ адно ўнікальнае месца - ашмянская сінагога.
Убачыць сінагогу ў Ашмянах абсалютна нядзіўна - у 19 стагоддзі больш за 50% насельніцтва горада складалі габрэі.
Сінагога, якая захавалася ў першапачатковым выглядзе, з'яўляецца архітэктурным і рэлігійным помнікам.
Датай пабудовы лічыцца 1912 год, аднак сустракаецца і іншы варыянт – 1902 год. Магчыма прычына такой неадназначнасці ў датах - гэта тое, што будынак быў перабудаваны са старой сінагогі.
Сінагога будавалася з чырвонай цэглы ў традыцыйным габрэйскім стылі, але з пэўнымі мясцовымі асаблівасцямі і нетыповымі прыёмамі. Вонкава будынак даволі строгі, прастакутнай формы, без яркіх выразных вынаходстваў, але з дэкаратыўнымі элементамі. Вылучаецца вітражнае акно-ружа, размешчанае над уваходам.
Таксама ўвагу прыцягвае трохсхільны драўляны дах, – падобныя рашэнні ў сучаснай архітэктуры зараз сустракаюцца рэдка.
Нягледзячы на свой 100-гадовы ўзрост, будынак нядрэнна захаваўся (калі параўноўваць з іншымі сінагогамі Беларусі). Так, месцамі абвалілася цэгла і працякае дах, вокны забітыя, але агульны гістарычны выгляд амаль не змяніўся.
Яшчэ адна важная, але ўжо турыстычная, частка - гэта магчымасць зазірнуць унутр сінагогі і разгледзець роспіс, столь і некаторыя іншыя аўтэнтычныя элементы.
Звярніце ўвагу на пустыя нішы над пілястрамі (іх 12), там раней знаходзіліся стылізаваныя выявы знакаў задыяку.
У мясцовага гіда ёсць здымкі з усімі выявамі.
Калі трапляеш унутр ашмянскай сінагогі на вочы адразу трапляе арачная галерэя на другім паверсе - там знаходзіўся спецыяльны жаночы паверх.
У гады Другой сусветнай вайны сінагога з рэлігійнага месца ператварылася ў страшнае гета. Будынак і прылеглыя вуліцы сталі цэнтрам мясцовай турмы. Пасляваенны час для сінагогі не стаў вясёлкавым - у яе сценах размясціўся склад і вытворчасць.
У 2012 годзе былую сінагогу перадалі на баланс мясцовага краязнаўчага музея імя Францішка Багушэвіча, а ўжо з 2015 года тут адкрылі невялічкую выставачную залу.
Гэты старажытны помнік знаходзіцца ў гістарычным цэнтры горада Ашмяны, на вуліцы Міцкевіча 73, ніжэй кропка на мапе:
Пачытайце і пра іншыя сінагогі на тэрыторыі Беларусі, некаторыя з іх захаваліся і нават адноўлены, а іншыя цалкам страчаны.
Так выглядала сінагога ў 1925 годзе