Рухаючыся па трасе Р54 на поўдзень у бок Нясвіжа можна паглядзець маляўнічыя руіны сінагогі ў вёсцы Новы Свержань. Помнік датуецца канцом XIX - 1-я палова XX стагоддзя. Сама вёска Новы Свержань знаходзіцца ўсяго ў 70 км. ад сталіцы Беларусі і багатая на славутасці. Дзякуючы ўдаламу размяшчэнню, тут хапае праезных турыстаў.

Руіны сінагогі ў вёсцы Новы Свержань

На берагах Нёмана купцы актыўна прадавалі і захоўвалі свае тавары. Менавіта таму забудова горада пачалася ад ракі, дзе і знаходзілася сінагога.

Руіны сінагогі Новы Свержань

Знайсці руіны лёгка: да цэнтральнай плошчы перад Касцёлам св. Пятра і Паўла, згарнуць направа ў вузкую вулачку паміж прыватнымі хатамі (паварот насупраць Успенскай царквы).

Там будзе размешчана былая сінагога, дакладней тое, што ад яе засталося.

Сінагога ў вёсцы Новы Свержань

Размяшчэнне развалін на карце:

Больш цікавых мясцін Беларусі.

1 КАМЕНТАР

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя