Сённяшні аграгарадок Хомск, Драгічынскага раёна, - гэта невялікі населены пункт, дзе з гістарычных аб'ектаў даволі складана вылучыць што-небудзь цікавае. Што пагадзіцеся дзіўна, бо вёска Хомск згадваецца ў летапісе яшчэ на пачатку 16 стагоддзя. Да таго ж належала прадстаўнікам многіх вядомых родаў: Нарушэвічам, Вішнявецкім, Агінскім і нават Пуслоўскім, але на жаль усе значныя славутасці былі разбураны ў сярэдзіне 20 стагоддзя. З страчанай спадчыны Хомска асоба вылучалася сінагога з рысамі неагатычнай архітэктуры.

Дзе была сінагога ў Хомску
фота 1929 год, аўтар: Stanisław Bochnig

Пра гісторыю гэтага будынка вядома зусім няшмат. Мяркую што яго пабудавалі ў сярэдзіне 19 стагоддзя, калі гэтыя землі належалі Пуслоўскім. Габрэйская абшчына тады складала больш за палову ўсіх жыхароў Хомска, таму наяўнасць сінагогі выглядае цалкам лагічнай.

Дзе была сінагога ў Хомску
1929 год

Падчас нямецкай акупацыі ў Хомску былі расстраляныя больш за 1500 чалавек, пераважная большасць з якіх - яўрэі. У той жа перыяд спалена сінагога.

Сінагога ў Хомску
фота да 1918 года, аўтар невядомы

Пасля заканчэння вайны руіны сінагогі яшчэ нейкі час прастаялі, але аднаўленнем ужо ніхто не займаўся.

Хомск сінагога ў 1960 годзе
фота канца 50-ых, аўтар: П. Мулярчык, з сайта radzima.org

У нейкі момант ад гэтай пабудовы не засталося і слядоў, зараз нават праблематычна знайсці месца дзе знаходзіўся будынак. Калі меркаваць па старых картах, то, верагодна, недалёка ад скрыжавання вуліц 1 мая і Камсамольскай.

Недалёка ад Хомска ў Пуслоўскіх быў маёнтак Пяскі, ад якога захавалася унікальная брамаі частка сядзібы. У суседнім аграгарадку Бездзеж зможаце паглядзець Траецкі касцёл і драўляную царкву 18 стагоддзя.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары