На самай мяжы Верхняга горада Мінска, з боку вуліцы Інтэрнацыянальная, можна ўбачыць невялікую сядзібу канца 18 – першай паловы 19 стагоддзя, звязаную з прозвішчам Ваньковічаў. Зараз у сценах гэтага гістарычнага помніка размяшчаецца музей “Культура і мастацтва першай паловы 19 стагоддзя”, а самую славутасць называюць Дом Ваньковічаў. Праўда будаўніцтвам гэтага маёнтка займаўся іншы вядомы род - Друцкіх-Любецкіх, ад якіх сядзіба перайшла да Яна Хадзько. А ўжо затым, у 1846 годзе, будынак выкупіў Эдвард Ваньковіч.

Сядзіба Ваньковічаў у Мінску.

За сваю доўгую гісторыю сядзібны комплекс не раз перабудоўваўся, але першапачатковую класічную архітэктуру ўдалося захаваць. Акрамя аднапавярховага панскага дома таксама можна ўбачыць 2 флігелі. Адзін з іх (той што злева) - аўтэнтычны, другі цалкам адноўлены ў пачатку 2000-ых гадоў на старым падмурку.

Дзе знаходзілася сядзіба Ваньковічаў у Менску?
крыніца: Tygodnik Illustrowany. Nr. 21-22, 1918
стары здымак 1916 года

На сядзібнай тэрыторыі ў 2010 годзе ўсталяваны помнік Валенцію-Вільгельму Ваньковічу. Гэтая скульптурная кампазіцыя называецца “Раніца мастака”, яе выканаў Уладзімір Слабодчыкаў. Даволі цікава, што сам Валенцій жыў у іншай сядзібе Ваньковічаў, тая што ў Сляпянцы, і прамога дачыненне да гэтага месца не меў.

Сядзіба Ваньковічаў у Мінску.

Ваньковічы па лініі Эдварда (стрыечны брат Валенція) валодалі гэтым маёнткам да 1920 года, пасля чаго сядзіба нацыяналізавана. Даволі доўга пабудовы выкарыстоўвалі пад дзяржаўнае жыллё, пакуль у 1980 годзе не прынята рашэнне стварыць на гэтай базе музейны комплекс.

Дзе была сядзіба Ваньковічаў у Менску?

Музей у адрэстаўраваным доме адкрыўся ў 2000 годзе, дзе працягвае сваю працу і сёння. Адкрыты з 10:00 да 18:00, панядзелак і нядзеля - выходныя дні, уваход платны, але квіткі каштуюць зусім нядорага.

Флігель Ваньковічаў

Дом Ваньковічаў знаходзіцца на вуліцы Інтэрнацыянальная 33а, ніжэй кропка з размяшчэннем на мапе:

Прайшоўшы крыху далей паглядзіце на адзін з найстарэйшых будынкаў Мінска - былы манастыр базыльянак. Затым раю адправіцца да саборы Сашэсця Святога Духа, а пасля да Петрапаўлаўскаму храму на Нямізе.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары