Мястэчка з прыгожай і гучнай назвай Мсціж знаходзіцца ў Барысаўскім раёне, Мінскай вобласці. Гэтыя землі маюць багатую і старажытную гісторыю, якая на жаль дастаткова дрэнна вывучана. Першыя летапісныя згадкі адносяцца да 14 стагоддзя, калі ў мясцовы храм бурмістр Васіль Лах ахвяраваў Мсціжскае Евангелле. Затым гісторыя мястэчка была звязана з Радзівіламі, Тышкевічамі, Храптовічамі і ў канчатковым выніку Сьлізьнямі. Пры апошніх Мсціж дасягнуў свайго піка эканамічнага росквіту і дабрабыту. Як было прынята ў тыя гады, шляхта будавала для сябе і спадчыннікаў сядзібы. У Мсціжы, стараннямі Мікалая Слізня і яго сына Юзэфа таксама пабудаваны палац, ад якога да нашых дзён захавалася толькі ўязная брама.

Брама Слізняў у вёсцы Мсціж.

Брама Мсціж

Двухпавярховы мураваны палац з'явіўся ў канцы 18 – першай палове 19 стагоддзя. Ад брамы да яго вяла брукаваная дарога праз парк, а ўся сядзібная тэрыторыя абнесена агароджай з буйных валуноў.

Сядзібна-паркавы комплекс Слізняў.

Агароджа Мсціж

Падобныя брамы на тую што захавалася былі з іншых бакоў сядзібы Слізняў, усяго чатыры.

Дзе была сядзіба Слізняў у Мсціжы.

З сярэдзіны 19 стагоддзі багаты маёнтак пачынае паступова згасаць і драбіцца. У Юзэфа Сьлізьня былі толькі дочкі, таму новымі ўладальнікамі мястэчка Мсціж сталі яго зяць Ігнат Булгак (муж старэйшай дачкі) і другі зяць, муж малодшай дачкі Сафіі, - Генрых Валовіч. Ужо ў той перыяд маёнткам займаліся розныя арандатары, а спадчыннікі прыязджалі толькі на летні адпачынак.

Мсціж, Барысаўскі раён

Каменны палац разабраны да падмурка ў 1890 годзе, лічыцца што пасля моцнага пажару. Затым сядзібу адбудавалі, але ўжо ў значна спрошчаным варыянце. За першую палову 20 стагоддзя большую частку пабудоў часоў Слізняў ужо знеслі, захавалася толькі галоўная брама і руіны бровара.

Вёска Мсціж, Барысаўскі раён

На месцы дзе сёння размяшчаецца Крыжаўзвіжанская царква ў 1760 годзе быў узведзены драўляны касцёл, у далейшым пераасвячоны ў праваслаўны храм. На старым здымку можна ўбачыць, што па суседстве стаяла і мемарыяльная калона, даволі тыпавога праекта.

Дзе быў касцёл у вёсцы Мсціж.
1900 год, фота з калекцыі: “Хрысціянскія храмы Беларусі на фотаздымках Яна Балзункевіча”
Царква ў вёсцы Мсціж.
сучасная царква ў вёсцы Мсціж, пабудаваная ў 2001 годзе.

Ніжэй кропка з адзнакай брамы Сьлізьняў на мапе:

Недалёка ад аграгарадка Мсціж ёсць яшчэ адно цікавае мястэчка, якое таксама належала Слізням – вёска Вароўскага. Акрамя таго рэкамендую заехаць у Зембін, каб паглядзець на руіны касцёла Дзевы Марыі.

5 2 галасы
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары