Гарадскі пасёлак Карма складана назваць папулярным турыстычным напрамкам, аднак мястэчка мае багатую гісторыю і як мінімум некалькі славутасцяў. Мабыць самы цікавы аб'ект у Корме - гэта былы маёнтак Дорыя-Дэрналовічаў, ад якога захаваліся некаторыя гаспадарчыя пабудовы, млын і сам сядзібны дом.

Сядзіба Карма
Так выглядае сядзіба ў Карме (галоўны бок)

Першапачаткова, тая тэрыторыя дзе стаіць сядзіба, называлася Сарск (у некаторых гістоніка Сэрск), а ўжо пры Дорыя-Дарналовічах – фальварак Стэфанава. Такая назва замацавалася з першай паловы 18 стагоддзя па імені ўладальніка - Стэфана Дорыя-Дэрналовіча. Фальварак меў велізарныя памеры - больш за 1300 гектараў зямлі, часткова ў яго ўваходзіла і Карма.

Сядзіба Дорыя-Дэрналовічаў "Стэфанова-Сарск" у Карме

Найбольшы росквіт Стэфанава-Кормы прыпаў на другую палову 19 стагоддзя, пры Аляксандры Дорыя-Дэрналовічу. Менавіта ён быў ініцыятарам будаўніцтва новай каменнай сядзібы ў модным на той момант класічным стылі архітэктуры (з элементамі эклектыкі). Мясцовыя жыхары часам гэтую пабудову называлі няйначай як "белым" палацам.

Карма, Беларусь
паркавы бок сядзібы

Двухпавярховая сядзіба з боку галоўнага ўваходу мае 2 сіметрычныя рызаліты, а цэнтральная частка будынка ўпрыгожана паўкруглымі фальш-калонамі. Што цікава, першапачаткова два паверхі мелі толькі крылы сядзібы, калі дабудаваны другі паверх у цэнтральнай частцы - застаецца пад пытаннем.

Карма, Беларусь

Над вокнамі першых паверхаў ёсць дзіўныя нішы, магчыма ў іх размяшчаліся нейкія дэкаратыўныя элементы (герб роду?). Пад дахам ідзе складаны ступеністы карніз. Усе гэтыя дробязі дазваляюць уявіць як выглядала сядзіба ў свае лепшыя гады.

Закінутая сядзіба ў вёсцы Карма

Пасля рэвалюцыі і нацыяналізацыі ў 1917 годзе, прадстаўнікі Дорыя-Дэрналовічаў з'ехалі ў Польшчу. Іх паспяховае прадпрыемства (а гэта не толькі землі, але і крухмальны завод, і бровар) працягнулі працаваць, але ўжо пад чырвонымі сцягамі бальшавікоў. Сядзіба і ўсе каштоўнасці, пасля спешнага ад'езду ўладальнікаў, падверглася экспрапрыяцыі. У пасляваенныя гады будынак аддалі спачатку пад патрэбы дзіцячага дома, а з 1955 года - школы. У пачатку 2000-ых былую сядзібу яшчэ выкарыстоўвалі пад патрэбы склада, але зараз будынак пустуе і павольна разбураецца. Відаць, што ёсць спробы кансервацыі, але яны на жаль не заўсёды могуць выратаваць гістарычную спадчыну. Застаецца спадзявацца што адшукаецца ініцыятыўны чалавек, які зможа ўдыхнуць другое (ці нават трэцяе) жыццё ў сядзібу Дорыя-Дэрналовічаў.

Карма - закінутая сядзіба

 Ніжэй кропка з размяшчэннем аб'екта на мапе:

У Карме таксама рэкамендую паглядзець руіны царквы Святога Мікалая і па магчымасці з'ездзіць у Слаўгарад.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя