Прыехаўшы ў Шчучын абавязкова зазірніце на цэнтральную плошчу горада дзе сёння, як прыкладна і 400 гадоў таму, працякае ўся культурная дзейнасць, а таксама размяшчаюцца асноўныя турыстычныя аб'екты.

Шчучынскі "Біг Бэн"

Увагу прыцягвае цагляная вежа з гадзіннікам, адноўленая ў 2017 годзе па падабенстве капліцы, якая стаяла на гэтым месцы ў пачатку 20 стагоддзя.

Шчучынская вежа

Ніжэй ёсць 2 здымкі, на якіх можна параўнаць сучасны Шчучынскі “Біг-Бэн” і папярэднік. Старую вежу разабралі ў 60-ых гадах, але чаму ўжо ніхто і не ўспомніць.

Вежа ў Шчучыне
здымак 2024 і прыблізна 1930

На старым даваенным здымку, зробленым з касцёла Святой Тэрэзы, можна добра разгледзець плошчу і радавую забудову. За вежай з гадзіннікам праглядаюцца гандлёвыя рады, якія, на жаль, не захаваліся.

Як выглядаў горад Щучын
Старая паштоўка, першая палова 20 ст.

Радавая забудова ў Шчучыне

Лепей справы з радавой забудовай Шчучына, якая кропкава захавалася па перыметры цэнтральнай плошчы. У цагляных будынках канца 19 - першай паловы 20 стагоддзя размяшчаюцца розныя крамы, адміністрацыі, а таксама гасцініца "Уют".

Гасцініца ў Шчучыне

Горад Шчучын

Ніжэй кропка з размяшчэннем вежкі на мапе:

Гісторыя Шчучына звязана з прозвішчам Друцкіх-Любецкіх, якія садзейнічалі будаўніцтву касцёла і развіццю горада, таксама ад старажытнага роду да нашых дзён дайшоў палац класічнай архітэктуры.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары