Горад Сянно, Віцебская вобласць, мае даволі багатую і цікавую гісторыю, а першыя задакументаваныя згадкі пра яго адносяцца да сярэдзіны 16 стагоддзя. Назва і паходжанне мястэчка выклікае бурныя спрэчкі і сёння. Герб горада (дзве косы на зялёным фоне), падказвае, што назва ўсё ж неяк звязана з сенам, якім дарэчы тут актыўна гандлявалі ў былыя часы. Другая версія больш афіцыйная, - кажа аб тым што Сянно сталі так называць па размяшчэнні - горад стаіць на аднайменным возеры.

Сянно малюнак Напалеона Орды
малюнак Напалеона Орды, 1877 год

Як і належыць для такога старадаўняга мястэчка, стаяў тут замак, збудаваны ў 1573 годзе па загаду тагачаснага ўладальніка - Дзмітрыя Сапега. Крэпасць хоць і была магутнай, але неаднаразова разбуралася, апошні раз шведскім войскам у пачатку 18 стагоддзя, пасля чаго Сенненскі замак ужо не адбудоўвалі. Гарадзішча таксама не захавалася, курган зраўнялі ў першай палове 20 стагоддзі, пры будаўніцтве дарогі. Знаходзіўся замак недалёка ад месца, дзе сёння стаіць ФАК, побач ёсць цагляная крыніца.

Сянно, Віцебская вобласць

Яшчэ адзін важны гістарычны аб'ект у Сянно - гэта кляштар францысканцаў, будаўніцтва якога вялося на сродкі Яўстаха Курча (дзяржаўнага дзеяча ВКЛ). Працы над гэтым комплексам скончылі ў 1609 годзе, а цэнтрам архітэктурнай кампазіцыі з'яўляўся касцёл Францыска Асізскага. Гэты храм поўнасцю перабудуюць з каменя ўжо новыя ўладальнікі Сянно, прадстаўнікі роду Агінскіх, у 1772 годзе. Захаваліся даваенныя здымкі таго, як выглядаў касцёл.

Горад Сянно на старых фота
здымак з калекцыі Кастуся Шыталя, 1913 год, крыніца: be-tarask.wikipedia

Новы касцёл пераасвяцілі ў гонар Святой Тройцы, да нашых дзён будынак не захаваўся, ацалеў толькі перабудаваны корпус кляштара францысканцаў (узведзены ў 1809 годзе).

Дзе быў манастыр францысканаў у Сянно.

Сянно, Віцебская вобласць, на старых фота
пачатак 20 ст.

Кляштар францысканцаў дзейнічаў да 1863 года, пасля чаго ліквідаваны. Касцёл заставаўся адкрытым аж да 1937 года, аднак у гады Другой сусветнай вайны моцна пашкоджаны. У пасляваенныя гады не аднаўляўся і выкарыстоўваўся як склад, у 1962 годзе канчаткова ўзарваны.

Руіны касцёла ў горадзе Сянно
здымак з калекцыі Уладзімера Садоўскага, 1944 год

Замест барочнага касцёла, у 90-ыя пабудавалі невялікую драўляную каплічку. Цікаўны факт, нейкі час на пачатак 20 стагоддзя, ксяндзом у старажытным касцёле служыў паэт Андрэй Зязюля.

Горад Сянно, Беларусь

Дзе была царква ў Сянно?
кірмаш, на заднім плане Свята-Мікалаеўскі сабор (разбураны), крыніца: Сеньненскі гістарычна-краязнаўчы музэй

У цэнтральнай частцы Сянно можна паглядзець радавую забудову. Тут захавалася некалькі цікавых цагляных будынкаў у 2-3 паверхі. У сценах былой земскай управы сёння размяшчаецца мясцовы краязнаўчы музей, дзе можна больш падрабязна даведацца пра гісторыю горада.

Што паглядзець у Сянно, Віцебская вобласць?

Цікаўна выглядае і Дом культуры.

Дом культуры Сянно

У цэнтры горада ёсць невялікі гатэль, перакусіць можна ў рэстаране Акропаль або Вернісаж. Сянно знаходзіцца на трасе Р25, якая злучае Віцебск з Талачынам, ніжэй кропка з размяшчэннем горада на мапе:

Калі будзеце ў гэтых краях рэкамендую з'ездзіць у вёску Полымя, дзе можна паглядзець былы гаспадарчы двор і руіны сядзібы Свяцкіх.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары