праект «Новае жыццё ў абмен на вечкі» падвёў вынікі 2020 года. Намаганнямі яго куратараў і валанцёраў у Беларусі было сабрана больш 55 тон пластыкавых накрывак, якія затым былі здадзены для далейшай перапрацоўкі. Атрыманыя сродкі накіроўваліся на карысць дзяцей з захворваннямі цэнтральнай нервовай сістэмы (ЦНС). Дабрачынную ініцыятыву ўвасабляе установа «СацыяЭкаЦэнтр» пры падтрымцы унітарнага прадпрыемства «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь».

Збор пластыка праходзіў як у сталіцы, так і ў іншых гарадах Беларусі. Каля 45 тон накрывак дасталі з спецыяльных кантэйнераў, устаноўленых у гандлёвых цэнтрах, крамах і навучальных установах Мінску і Мінскага раёна. Яшчэ каля 10 тон даставілі з рэгіёнаў падчас вялікага экатурнэ, якое адбылося пры фінансавай падтрымцы Coca-Cola.

Падчас паездак па рэгіёнах Беларусі грузавік для збору вечкаў наведаў больш за 35 гарадоў, дзе валанцёры перадавалі вадзіцелю ўжо сабраныя і адсартаваныя пластыкавыя адходы.

«На справе геаграфічны ахоп гэтага турнэ быў нашмат большы. Некаторыя ўдзельнікі праекта, скаардынаваўшыся паміж сабой, самастойна перадавалі сабраныя імі вечкі ў бліжэйшыя населеныя пункты. Напрыклад, з Гарадка перадалі 155 кілаграмаў пластыка ў Віцебск, і мы проста забралі іх адтуль», - Распавяла дырэктар «СацыяЭкаЦэнтра» Наталля Кунцэвіч.

Сабраныя крышкі адвозіліся на перапрацоўчы завод у Расіі, а папярэдне іх сарціравалі валанцёры. Асабліва цікавы быў гэты этап для школьнікаў, якія разам з бацькамі збіраючы вечкі вучыліся асноўным прынцыпам сартавання і набывалі навыкі паасобнага збору адходаў. Падчас самага вялікага грамадскага сартавання, якое адбылося ў лістападзе, было апрацавана 2,48 тон накрывак.

Беларусы сабралі больш за 55 тон пластыкавых вечкаў.

Атрыманыя грошы бязвыплатна перадаваліся на патрэбы дзяцей з захворваннямі ЦНС. Так, для 9-гадовага Дзімы Пятроўскага, які атрымаў радавую чэрапна-мазгавую траўму цяжкай ступені, былі набыты рэабілітацыйная крэсла-калыска, спецыяльны супрацьпролежневы матрац і аэразольны інгалятар. 7-гадоваму Пеці Рабіза з дыягназам «ДЦП» купілі крэсла-калыску «Кімба» і неабходныя лекі. А брату і сястры Цімафею і Маі Гурскім аплацілі ў карэкцыйным цэнтры ў г. Мінску дарагія курсы рэабілітацыі, якія не даюць іх мышцам атрафіравацца.

У цэлым аб'ём адраснай дабрачыннай дапамогі дзецям за кошт сродкаў, атрыманых ад здачы вечкаў на перапрацоўку, склаў 15,6 тысячы рублёў.

Таксама «СацыяЭкаЦэнтр» пералічыў менскаму «Рэспубліканскаму рэабілітацыйнаму цэнтру для дзяцей-інвалідаў» амаль 2,6 тысяч рублёў, якія былі атрыманы ад здачы вечкаў, сабраных у кантэйнерах-«доміках», закупленых пры фінансавай падтрымцы «Кока-Кола Беврыджыз Беларусь».

За атрыманыя ў рамках праекта спонсарскія сродкі "Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў" набыў розныя дыдактычныя матэрыялы, арыентаваныя на развіццё дробнай маторыкі, творчасці, памяці і ўяўлення. Дзякуючы ім настаўнікі-дэфектолагі і лагапеды цэнтра атрымалі шэраг новых эфектыўных інструментаў рэабілітацыі і адаптацыі дзяцей-інвалідаў.

Праект "Новае жыццё ў абмен на вечкі" стартаваў у Беларусі ў 2018 годзе. Прыняць у ім удзел можа любы ахвочы. Для перапрацоўкі прымаюцца вечкі ад ПЭТ-бутэлек з-пад напояў, сродкаў бытавых хіміі і парфумерыі. Галоўнае, каб на іх была нанесеная спецыяльная маркіроўка - маленькі трыкутнік з лічбамі 2, 4 або 5. Для збору накрывак прадугледжаны спецыяльныя жоўтыя кантэйнеры з пацешнымі персанажамі, "крышарыкамі". Знайсьці іх можна амаль ва ўсіх рэгіёнах краіны. Часцей за ўсё яны ўстаноўлены ў гандлёвых цэнтрах, магазінах, школах і універсітэтах.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя